У Драмтэатры пачаліся рэпетыцыі “Чорнай камедыі” ад уладальніка “Оскара” і “Залатога глобуса”

|

Прэм’ера спектакля паводле п’есы англійскага драматурга Пітэра Шэфера запланавана на канец сакавіка. Ставіць спектакль Сяргей Курыленка, які таксама зайграе ў ім адну з роляў.

Гарадскі квэст для закаханых пар пройдзе ў Гродне 14 лютага

|

Прыгоды для закаханых у гістарычным цэнтры Гродна падрыхтавала мясцовае аддзяленне Чырвонага крыжа. Гульня цалкам бясплатная, яна разлічана на маладых актыўных асоб, якія хочуць правесці свята нетыпова.

Адведай 85 “разынак” Гарадзеншчыны: Дзятлаўскі раён

|

Пра тое, што абавязкова трэба пабачыць турысту ў Дзятлаве і ваколіцах расказвае настаўніца Вікторыя Фабішэўская.

Этна-спевы ды песні Анны Герман выканае ў Гродне беларуска-польскі гурт

|

Унікальны сумесны канцэрт польскіх музыкаў Ізабэлі Шафраньскай і Паўла Сакалоўскага ды гродзенскага саксафаніста Аляксандра Краўчука пройдзе 14 лютага ў Цэнтры культуры Гродна.

Старшыня пагранкамітэта Леанід Мальцаў: Адкрыццё без падрыхтоўкі малога памежнага руху з Польшчай карысці не прынясе

, |

Калі без падрыхтоўкі адкрыць малы прыгранічны рух (МПР) з Польшчай – будзе катастрофа, граніцу проста паралізуе. Так лічыць старшыня Дзяржпагранкамітэта Беларусі Леанід Мальцаў.

ДАІ Гродна вырабіла новыя беларускамоўныя білборды

|

Новыя пано з’явiлiся ў Гродне і на дарогах рэгiёна. ДАІ цікава ведаць меркаванні грамадзян наконт гэтай ініцыятывы. Выказацца можна на старонцы УУС Гродзенскага аблвыканкама ў Вконтакте.

У Мінску адкрываецца ўнікальная выстава Льва Бакста і яго сучаснікаў. Яна можа праехаць міма Гродна

|

Папярэдняя ініцыятыва “Белгазпрамбанка” – выстава “Мастакі Парыжскай школы – ураджэнцы Гродзеншчыны” – не выклікала асаблівай цікавасці ў гарадзенцаў, таму зараз арганізатары сумняюцца, ці варта паказваць тут працы ўраджэнца Гродна, сусветнавядомага мастака Льва Бакста.

Ля Скідзеля лоб у лоб сутыкнуліся Audi і МАЗ, а побач перавярнуўся трактар

|

На світанку 9 лютага ля вёскі Партызанская Гродзенскага раёна, на дарозе са Скідзеля ў Лунна, у жорсткай аварыі сутыкнуліся грузавік і легкавушка.

Чым музейшчыкі падобныя да хобітаў? Смешныя малюнкі ад Гродзенскага музея

|

Аказваецца хобіт – ідэальны супрацоўнік музея. У Гродзенскім гісторыка-археалагічным музеі гэта патлумачылі з дапамогай серыі малюнкаў.

Хочаш першым у Беларусі пабачыць унікальны пакой? Прыходзь на талаку дзіцячага хоспіса

|

З нагоды Сусветнага дня хворага Гарадзенскі дзіцячы хоспіс прапануе паўдзельнічаць у талацэ па прыборцы памяшканняў хоспісу.