Бурмістр Аўгустова прыплыве на байдарцы на сустрэчу з Мечыславам Гоем

|

Бурмістр Аўгустова Войцех Валюлік разам з найлепшымі байдарачнікамі аўгустоўшчыны збіраецца па вадзе пераадолець шлях са свайго горада да Друскенік, спыніўшыся па дарозе ў Гродне. У час падарожжа ён сустрэнецца з кіраўнікамі абодвух гарадоў.

Гарадзенцам прапануюць закрыць сезон адпачынку яркімі фарбамі

|

Як пачыналася лета ў Гродне, так і заканчваецца – усё тымі ж яркімі фарбамі. У суботу 27 жніўня ў Каробчыцах пройдзе чарговы Фестываль ColorFest, які прапануе гарадзенцам прыгожа закрыць сезон адпачынку ды павесяліцца пад разнастайную музыку.

Цягнік з Гродна ў Кракаў будзе ў раскладзе да канца 2017 года. Цана за білет да Кракава – 21,4 еўра

|

Першы пасля доўгага перапынку пасажырскі цягнік з Польшчы прыедзе ў Гродна 4 верасня. Спалучэнне фінансуецца Міністэрствам інфраструктуры і будаўніцтва Польшчы, абслугоўваць будзе фірма PKP InterCity.

У Гродне ўгналі старэнькі Ford які не ездзіць

|

Адзін з самых дзіўных угонаў адбыўся ў Гродне, паведамілі ў прэс-службе мясцовай міліцыі.

Аматарскі хакейны клуб “Авангард” з Гродна стаў срэбным прызёрам міжнароднага турніру ў Латвіі

|

Другі год запар прыбалтыйскі горад Ліепая сабраў на сваёй лядовай арэне аматарскія хакейныя клубы з Латвіі, Літвы і Беларусі для ўдзелу ў турніры “AMBER PUCK”. З 18 па 20 жніўня шэсць каманд упарта змагаліся за месцы ў турнірнай табліцы. Саступіўшы толькі гаспадарам турніру, гарадзенскі “Авангард” заняў другое месца, а капітан каманды Алег Гарацкевiч быў прызнаны лепшым бамбардзірам турніру.

Гродна стане бязвізавым для турыстаў разам з Аўгустоўскім каналам

|

Гродна ўвойдзе ў прылягаючыя да рэкрэацыйнага парку “Аўгустоўскі канал” тэрыторыі, якія неўзабаве замежныя турысты змогуць наведаць без візы. Пра гэта паведаміў у Facebook намеснік міністра спорту і турызму Міхаіл Партной. “Зараз ідуць сагласаванні з зацікаўленымі ведамствамі і рыхтуецца пастанова Савету Міністраў”, – напісаў чыноўнік.

Гарадзенцы першымі змогуць прыручыць цмокаў

|

Прэзентацыя настольнай гульні “Гаспадар цмокаў” пройдзе ў Гродне 28 жніўня на пляцоўцы каля Тэатр лялек, у кавярні “Шэкспір”. Наведвальнікаў часае гульнятэка і розыгрыш першых экзэмпляраў гульні. “Толькі самы спрытны і ўважлівы зможа прыручыць цмокаў і стаць іх гаспадаром” – папярэджваюць стваральнікі настолкі  з крамы “Кубік” і творчай групы “А4”.

Раварысты гатовы дапамагчы спраектаваць развадны мост у Гродне. Каб пра іх ізноў не забыліся

|

Развадны пешаходны мост над Нёманам можа бліжэйшымі гадамі паўстаць у Гродне. Такую ідэю абмяркоўвалі на сустрэчы творчых людзей горада са  старшынёй гарвыканкама Мечыславам Гоем. Рэалізацыя прапановаў мяркуецца праз сумесныя з Польшчай, Літвой ці Латвіяй трансмежныя праекты.   Гарадзенскія раварысты прааналіавалі даступную інфармацыю пра будучы мост і прышлі да высновы, што  распрацоўшчыкі праекта ізноў праігнаравалі іх інтарэсы –  меркаваная шырыня маста надта вузкая для бяспечнага руху на ровары. Актывісты “Велагродна” звярнуліся да Мечыслава Гоя з лістом, дзе прапанавалі перапрацаваць праект з улікам інтарэсаў раварыстаў і прапанавалі кансультатыўную дапамогу.

Яўген Бяласін: “Сто слоў пра Горадню пісаліся лёгка і хутка”

|

Адным з конкурсаў журналісцкага фестывалю БАЖынкі-2016 была прапанова напісаць тэкст не даўжэйшы за 100 стоваў пра Гродна. Пераможцам гэтага спаборніцтва стаў Яўген Бяласін з Берасця. “Пісалася пра Горадню лёгка і хутка, – падзяліўся ён уражаннем ад працы. – Гэты горад заўжды дае шмат уражанняў і наводзіць на роздум”.

Беларускі Вавілон на хвалях часу: шматканфесійная Гародня вачыма журналістаў

|

У 20-я гады ХХ стагоддзя Гародню часта называлі Вавілонам. І нездарма – амаль тысячагадовыя гісторыя горада, што існаваў на скрыжаванні гандлёвых шляхоў з поўначы на поўдзень і з захаду на ўсход, зрабіла яго ўтульным домам для прадстаўнікоў шматлікіх народаў і канфесій.