Запрашаем да ўдзелу ў міжнародным абмене “Speak up for rights” у Малдове
Шматбаковы моладзевы абмен Speak up for rights (“Гучней пра правы”) пройдзе ў Кішынёве з 16 па 25 жніўня. Мэта абмену – перазнаёміць маладых лідараў з Германіі, Партугаліі, Малдовы і Беларусі для падтрымкі асноўных правоў чалавека і для вызначэння шляхоў да рэалізацыі прававых ведаў на практыцы.