Кіроўцы гарадзенскага “Адзінага таксі” ізноў бастуюць
Як піша блог s13.ru, ізноў падняліся кошты дыспетчарскіх паслуг – адразу на 30%. Цяпер яны складаюць ад 12 500 рублёў да 30% ад замовы. У іншых службах таксі паслугі дыспетчара каштуюць да 9 000. Такім чынам з мінімальнай замовы таксіст “Адзінага” мае толькі 12 000 чыстага даходу.
Таксама кіроўцы скардзяцца на тое, што павінны бясплатна абслугоўваць арганізацыі, з якімі “Адзінае таксі” падпісала дамовы.
Кіроўцы чакаюць рэакцыі ўладальнікаў фірмы цягам дня, інакш абяцаюць пачаць масава звальняцца.