Трапіць у Літву на Вялікдзень будзе прасцей

|

На Вялікдзень і Радуніцу ў Гродзенскай вобласці адкрыюцца пункты спрошчанага пропуску на беларуска-літоўскай мяжы.

Гродна чакае вясельны бум

|

Па сканчэнні Вялікага паста ў Гродне традыцыйна адкрываецца вясельны сезон. Па назіраннях супрацоўнікаў ЗАГСаў, сёлета ў першыя выходныя пасля Вялікадня колькасць ахвотных зарэгістраваць шлюб як ніколі вялікая.

Парэшткі 300 чалавек пахаваюць у Коматаве

|

Паніхіду па памерлых адслужыць грэка-каталіцкі святар з Гродна айцец Андрэй Крот.

Заўтра гродзенцы папрацуюць на карысць дзяцей

|

Больш за 1,3 мільярды рублёў мяркуецца зарабіць  на суботніку ў Гродзенскай вобласці.

Каля 50% сродкаў будзе накіравана на рамонт і набыццё абсталявання для дзіцячых аздараўленчых установаў.

Хвіліна маўчання ў Гродне

|

Сёння гродзенцы хвілінай маўчання ўшануюць памяць аб ахвярах трагедыі  ў мінскім метрапалітэне.

Адкрытая дыскусія: Гродзенскія гісторыкі пра жыццё паміж Захадам і Усходам

|

14 красавіка Гарадзенскі калегіум запрашае на дыскусійную сустрэчу на тэму “Жыццё паміж Захадам і Усходам – гэта нашае шчасце ці цывілізацыйны праклён?”. Свой погляд на праблему прадставяць гісторыкі Алесь Смалянчук, Алесь Краўцэвіч і Сяргей Токць.   Мы, беларусы, жывем на памежжы Захада і Усхода, але лічым сябе еўрапейскай нацыяй, і нават не дапускаем думкі, што […]

У мінскім метро адбыўся выбух. Ёсць ахвяры і першыя затрыманыя

|

На станцыі метро «Кастрычніцкая» у Мінску 11 красавіка каля 18.00 адбыўся выбух. Паводле папярэдніх дадзеных загінулі 12 чалавек, паранена больш за 190 чалавек. У здзяйсненні тэракту прызнаўся адзін з затрыманых міліцыяй падазраваемых.

Беларускі Канстытуцыйны суд супраць “Карты паляка”

|

Канстытуцыйны суд Беларусі, разгледзеўшы  ўчора польскі закон “Аб карце паляка”, вырашыў, што “Карта паляка” не адпавядае агульнапрызнаным прынцыпам і нормам міжнароднага права.

Майстар-клас па беларускіх танцах

|

У Гродзенскім абласным цэнтры творчасці дзяцей і юнацтва 10 красавіка з 12 да 15 гадзін ладзіцца майстар-клас па беларускіх танцах.

Жонка Андрэя Пачобута адмовілася сведчыць супраць мужа

|

Сёння Аксану Пачобут у якасці сведкі па справе мужа выклікалі ў пракуратуру Гродзенскай вобласці.