Трапіць у Літву на Вялікдзень будзе прасцей

|

Паводле дамоўленасці з літоўскім бокам 23-25 красавіка і 2-3 мая з 10 да 17 гадзін трапіць на літоўскі бок можна будзе праз пункт  пропуску “Норвілішкес” (Іўеўскі раён).

22-25 і 29-30 красавіка, а таксама 1-3 мая з 10.00 да 17.00 будуць працаваць пункты пропуску  “Пецюлеўцы”-“Ракай” (Шчучынскі раён)  і “Геранены”-“Кракунай” (Іўеўскі раён).

 

Перакрочыць мяжу можна будзе пры наяўнасці дакументаў на права перасячэня мяжы, у тым выпадку віз, а пры наяўнасці адзнакі пра рэгістрацыю ў памежнай зоне для грамадзян Беларусі.

У “Гераненах”і “Пецюлеўцах” таксама будуць прапускаць транспартныя сродкі, якія належаць альбо  выкарыстоўваюцца асобам, якія перасякаюць на іх мяжу.

 

Фота з сайта http://udf.by