Польская чыгунка думае пра вяртанне цягніка Беласток-Гродна. Цягніка з Гродна да Варшавы дакладна не будзе

Польскі перавозчык, фірма Przewozy Regionalne, падлічвае кошт аднаўлення чыгуначнага руху на трасе паміж Гродна і Беластокам. Аб гэтым чыгуначнікаў папрасіла Міністэрства інфраструктуры і будаўніцтва. Папярэдне запланаваныя дзве пары цягнікоў.

У Гродне выступіць Сяргей Башлыкевіч – фронтмэн гурта Leibonik

|

Сольны канцэрт Сяргея Башлыкевіча адбудзецца 11 сакавіка ў Творчай прасторы ДОМ 46. Пачатак у 20.00.

На першай у горадзе сляпой дэгустацыі гарадзенцы выбралі лепшы портэр

|

Аматары якаснага піва сабраліся ў бары Beerлога, каб выбраць лепшы ў Беларусі портэр – гатунак цёмнага піва, традыцыі якога прыйшлі з Англіі.

У Гродзенскім універсітэце прайшла першая вечарына беларускай музыкі

|

Канцэрт, прысвечаны Дню роднай мовы, прайшоў 24 лютага на факультэце гісторыі, камунікацыі і турызму. Гэта была, фактычна, першая рок-імпрэза ў сценах універсітэта. На ёй выканалі песні як старых гуртоў, такіх як “Песняры”, “Сузор’е”, “Крама” ці N.R.M., гэтак і маладых – Navi, Open Space і іншых.

У Гродзенскага раёна з’явіўся ўласны лагатып Года культуры

|

Дзевяць работ было даслана на конкурс, які ў пачатку 2016 года абвясціў аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага райвыканкама. Удзельнікі прапаноўвалі свае варыянты лагатыпу ў межах Года культуры ў раёне.

Каляндарная вясна пачнецца з непагадзі: надвор’е ў Гродне на тыдзень

|

Зіма скончыцца адносна камфортна, а каляндарная вясна пачнецца са складаных умоваў надвор’я. Тым не менш, сярэдняя тэмпература паветра чакаецца на 4-6 градусаў вышэй за норму – такое надвор’е характэрная для канца сакавіка.

Дзе адсвяткаваць Масленіцу-2016 у Гродне

|

Масленіца – традыцыйнае славянскае свята, звязанае з провадамі зімы. У 2016 годзе яе святкуюць з 7 па 13 сакавіка, але ў Гродне, як заўжды, пачынаюць раней. Мы даведаліся, дзе сёлета можна будзе паласаваць блінамі і спаліць пудзіла.

Распачатая крымінальная справа па махлярстве, з-за якога футбольны “Нёман” не далічыўся 900 мільёнаў рублёў

|

Праз два гады пасля гучнага выпадку распачата крымінальная справа на заснавальніка і дырэктара адной з фірм горада, якая не аплаціла тавар, пастаўлены ёй гродзенскім футбольным клубам “Нёман” на суму больш за 900 мільёнаў рублёў.

Бізнесмены абакралі футбольны “Нёмана” на 900 мільёнаў рублёў

|

Крымінальная справа па факце махлярства ў асабліва буйным памеры распачата па факту невыканання дагаворных абавязацельстваў адной з камерцыйных фірм Гродна у адноснасці да футбольнага клуба “Нёман”, паведамляе упраўленне следчага камітэту Гродна.

У Гродне адкрыты візавы цэнтр Эстоніі

|

Атрымаць шэнгенскую візу ў Эстонію, Швецыю і Фінляндыю гарадзенцы змогуць, не пакідаючы свйго горада. Ад 26 лютага ў Гродне пачаў працаваць візавы цэнтр Эстоніі, паведамляе TUT.BY. Візавы цэнтр будзе прымаць заявы на візы і здымаць біяметрычныя дадзеныя. Аператарам выступіла кампанія VFS Global.