Тэст “Твайго стылю”: Што і як рабіць, калі патрапіце ў ДТЗ?

|

Гэтым разам мы вырашылі падрыхтаваць практычны тэст. Ён дапаможа ўзгадаць, што і як правільна рабіць, калі не пашанцавала патрапіць у аварыю на дарозе.

Грэйдар не змог размінуцца з хатай, а гаспадароў выратавала выпадковая госця

|

У вёсцы Курылавічы Мастоўскага раёна 15 лютага адбылося незвычайнае ДТЗ, паведамляе ДАІ Гродна. На Т-абразным скрыжаванні грэйдар не ўпісаўся ў паварот і ўехаў у вясковую хату.  Гаспадыню з унучкай уратаваў шчаслівы выпадак. За пару хвілін да здарэння яны вышлі з пакоя,  каб сустрэць суседку, што завітала ў госці.

Маладыя майстры з Гарадзеншчыны паспрабуюць скарыць Абу-Дабі

|

Сёлета ўпершыню маладыя майстры Гарадзеншчыны возьмуць удзел у конкурсе прафесійнага майстэрства WorldSkills, паведамляе БЕЛТА. Адборачны этап спаборніцтваў пройдзе з 24 па 26 лютага. Удзел у конкурсе возьмуць каля 40 маладых майстроў. Пераможцаў чакае ўдзел у рэспубліканскім туры, а магчыма і шанец прадставіць краіну на міжнародным турніры ў Абу-Дабі.

“Алка-тур” у Мацюкі: грамадзянін Літвы нелегальна перайшоў беларускую мяжу, каб далучыцца да застолля

|

Пагранічны нарад на беларуска-літоўскай мяжы ў Іўеўскім раёне 16 лютага заўважыў свежыя сляды, якія вялі з боку Літвы. Неўзабаве ля вёскі Мацюкі ўдалося затрымаць 23-гадовага літоўца, паведамляе прэс-служба Дзяржпагранкамітэта.

У Гродне прэзентуюць заходнебеларускі раман “Саветы”

|

У чацвер, 18 лютага, у галерэі “Крыга” адбудзеццца прэзентацыя  кнігі “Саветы” – заходнебеларускага раману-хронікі 1939 года.

“Графіці” ў пад’ездах будуць выдаляць за кошт жыхароў

|

Раней несанкцыянаваныя надпісы на фасадах і ў пад’ездах дамоў ліквідавалі за кошт жыллёвых арганізацый, калі, вядома, не ўдавалася злавіць за руку парушальніка. 

Вясна. Блюз. Шалкевіч. У тэатры лялек пройдзе канцэрт гарадзенскага барда

|

Афіша тэатра інфармуе, што 5 сакавіка тут адбудзецца канцэрт Віктара Шалкевіча “Вясна. Блюз”. Разам з ім ў канцэрце зайграюць Сяргей Быстроў і Юры Хілавец.

Два гарадзенскіх прадпрыемствы падзеляцца сваім прыбыткам з дзяржавай

|

ААТ “Гроднажылбуд” і Гродзенскі навукова-даследчы і праектны інстытут азотнай прамысловасці і прадуктаў арганічнага сінтэзу трапілі ў спіс  высокарэнтабельных прадпрыемстваў, якія абавязалі  пералічыць у рэспубліканскі бюджэт частку прыбытку па выніках працы за 2015 год.

У Гродне п’яны кіроўца знёс пятнаццаць метраў плота

|

Малады чалавек за сваю выхадку можа пазбавіцца правоў і атрымаць шматмільённы штраф.

Таццяна Касатая раскажа пра гарадзенскія кінатэатры міжваеннага часу

|

У этнакраме “Цудоўня” 16 лютага адбудзецца сустрэча з гісторыкам Таццянай Касатай, прысвечаная ролі кінатэатраў у штодзённым жыцці гарадзенцаў міжваеннага часу.