Грэйдар не змог размінуцца з хатай, а гаспадароў выратавала выпадковая госця

|

Зараз палова хаты, што мяжуе з дарогай, уяўляе з сябе гару спрэсаваных абломкаў. У суседніх пакоях пакасіліся сцены,  печ патрэскалася, а акно вылецела разам з рамай.

 

Вадзіцель грэйдара Дзмітрый Дзядзюхін кажа, што ў машыны  “адказалі тармазы”, аднак экспертыза, праведзеная ДАІ, не падцвердзіла яго высновы. Алкаголю ў крыві кіроўцы выяўлена не было.

 

У крыві кіроўцы не было выяўлена алкаголю, дэфектаў у тармазной сістэме экспертыза таксама не знайшла. Меркаваннем кіраўніка Мастоўскага ДРБУ №208 Сяргей Гарошкі вадзіцель не справіўся з ўпраўленнем 

 

Кіраўнік Мастоўскага ДРБУ №208 Сяргей Гарошка лічыць, што кіроўца не справіўся з ўпраўленнем, і не здымае з арганізацыі адказнасці за здарэнне. “Сённы ж уцеплім дом, парамантуем дзіркі, дзе трэба – гідраізалюем, паставім падпорку пад дах. Што рабіць далей пакуль не магу сказаць. Я першы раз у такой сітуацыі…” – пракаментаваў  ён сітуацыю для “СБ – Беларусь сегодня”.

 

Зараз вядома, што аднаўляць будынак плануецца за кошт страхоўкі. Ад падменнага жытла гаспадары адмовіліся, бо прапанаваная хата знаходзіцца за 25 кіламетраў ад іх вёскі

 

Пакуль не ясна, ці праходзіў працэдуру страхавання грамадзянскай адказнасці грэйдар і якім чынам можа быць кампенсавана страта маёмасці – мэблі і тэлевізара.

 

Міхаіл Жук, намеснік старшыні Мастоўскага райвыканкама, запэўніў, што сітуацыю будуць трымаць на кантролі. На месца скіраваны галоўны інжэнер Мастоўскай міжраённай перасоўнай механізаванай калоны. Меркаваннем гэтага спецыяліста дзве сцяны патрабуюць поўнай замены. З улікам таго, што мастоўскія будаўнікі не працуюць з драўлянымі канструкціямі выконваць работы будуць адмыслоўцы са Шчучына. 

 

Бліжэйшым часам Шчучынскія спецыялісты прыедуць, каб вызначыцца з парадкам вядзення будаўнічых работ. Гаспадарам пакуль прыходзіцца цяплей адзяваца і спадзявацца, што не будзе вялікіх маразоў

 

 

Фота ДАІ Гродна