Горадня медычная. Лекцыя & экскурсія ад краязнаўцы Віктара Кірэева і медыка Уладзіміра Пруднікава
Краязнаўца Віктар Кірэеў і медык Уладзімір Пруднікаў правядуць старонкамі і мясцінамі гісторыі медыцыны ў Горадні – ад часоў каралевы Боны і да сённяшніх дзён. Першая ў Беларусі аптэка, першая ў Беларусі медычная ВНУ, першая хірургічная аперацыя з дапамогай лазернага абсталявання, першая ў горадзе бальніца пры кляштары Святога Духа, постаці Жылібера, Юпатава, Клейна, Тальгейна і шмат іншых цікавых рэчаў – вядомых, малавядомых і амаль невядомых нам сучасным.