У Гродзенскім гарнізоне загінуў жаўнер тэрміновай службы

|

У адной з вайсковых частак Гродзенскага гарнізона 6 верасня ў ходзе чысткі зброі пасля выканання стрэльбаў на палігоне вайсковец тэрміновай службы атрымаў раненне, несумяшчальнае з жыццём, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства абароны.

Гарадзенец сабраў вялікую анлайн-калекцыю планаў Гродна – з XVIII да ХХ стст.

|

Блогер-гісторык Мечыслаў Супрон шмат гадоў збіраў электронныя версіі розных планаў Гродна – пачынаючы ад плана 1706 года і заканчваюся сучаснымі, пачатку 2000-х. Ён апублікаваў іх для агульнага карыстання ў сваім блогу. Планы падпісаныя, усе маюць вялікія памеры, а некаторыя нават склееныя з асобных фрагментаў.

Фотафакт: Бурмістр Аўгустова плыве ў Гродна на байдарцы

|

Бурмістр Аўгустова Войцех Валюлік у нядзелю, 4 верасня, вырушыў у шлях па Аўгустоўскім канале, каб сустрэцца са старшынёй гродзенскага гарвыканкама і мэрам Друскенік. У панядзелак яго каманда перайшла мяжу ў пункце пропуска “Рудаўка-Лясная”, у аўторак яны маюць дабрацца да Гродна.

Кубінца, які нелегалам ішоў у Іспанію, затрымалі на беларуска-польскай мяжы

|

25-гадовага грамадзяніна Кубы затрымалі 3 верасня каля 4 км ад беларуска-польскай мяжы. Смуглы хлопец з замежным акцэнтам прыцягнуў увагу мясцовых жыхароў, якія і расказалі пра яго памежнікам, паведамляе Пагранічны камітэт.

Тыдзень беларускага мыслення ў Гродне: лекцыі, экскурсіі, дыскусіі

|

Праграма мерапрыемстваў “Тыдня беларускага мыслення”, які пройдзе з 19 па 25 верасня, сфармаваная. Дзясяткі мерапрыемстваў па ўсёй краіне штодня будуць аб’ядноўваць беларусаў, для якіх мысленне з’яўляецца безумоўнай каштоўнасцю. А гэта не толькі філосафы і мысляры. Арганізатары падкрэсліваюць, што кажучы “мысленне” разумеюць не прафесійную прыналежнасць, але перадусім здольнасць выказвацца свабодна, свядома ды абгрунтавана.

У Беластоку знікнуць камуністычныя назвы вуліц. Адну з іх могуць назваць у гонар гарадзенца Тадэвуша Ясіньскага

|

Ад 2 верасня ў Польшчы забароненая прапаганда камунізму і іншых таталітарызмаў, у тым ліку праз назвы вуліц і аб’ектаў. Адпаведна, 11 вуліц у Беластоку маюць змяніць назвы. Адну з іх у фэйсбуку старонка “Polskie Grodno” заклікае назваць імём Тадэвуша Ясіньскага, які стаў сімвалам абароны Гродна ад саветаў у верасні 1939 года, піша poranny.pl.

Паспяховы бізнесмен навучыць жыхароў Гродна запускаць бізнес

|

Як стварыць сваю гісторыю поспеху ў бізнесе? 9 верасня аб гэтым на першым бясплатным занятку Стартап-школы Гродна раскажа Уладзімір Южык, заснавальнік інтэрнэт-крамы Tillini.

Каштоўную гравюру Гродна затрымалі мытнікі ў аэрапорце “Мінск”

|

Супрацоўнікі мытні “Мінск-2”, што ў нацыянальным аэрапорце, знайшлі ў паштовым адпраўленні з Нямеччыны, скіраваным жыхару Мінска, ліст са старадаўняй гравюрай “Праўдзівая выява горада Гродна ў Літве” Мацвея Цюндта. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе мытні.

Оля Лета прайшла ў наступны этап украінскага тэлепраекта “Танцюють всi!”

|

Скандальна вядомая гарадзенская танцорка Оля Лета здолела ўразіць сваімі танцамі ўкраінскую аўдыторыю. На кастынгу тэлепраекта “Танцюють всi!” у Дняпры дзяўчына атрымала станоўчыя водгукі журы і прайшла ў сотню лепшых.

Мастацкі праект “Літаразнаўства” адкрыецца ў Гродне

|

Мастацкі праект “Літаразнаўства” Паўла Сідаровіча з Оршы, прысвечаны літарам беларускага алфавіта, прадставяць 5 верасня ў гарадской бібліятэцы №6 у Гродне. У аснове пректа – чорна-белая плакатная графіка.