Кубінца, які нелегалам ішоў у Іспанію, затрымалі на беларуска-польскай мяжы

|

Пры сабе жыхар Лацінскай Амерыкі меў пашпарт, асабістыя рэчы, мабільны тэлефон і GPS-навігатар. Паводле яго слоў, ён меў намер перайсці мяжу і адправіцца ў Іспанію ў пошуках лепшага жыцця. У Гродна кубінец прыбыў чыгуначным транспартам.

 

Замежніка змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Гродзенскай пагрангрупы для далейшага разгляду. Распачаты адміністрацыйны працэс за спробу незаконнага перасячэння дзяржаўнай граніцы і парушэння пагранічнага рэжыму. КаАП прадугледжвае за гэта папярэджанне з дэпартацыяй або без яе альбо штраф.