Фотапогляд

| Без катэгорыі

Калі ў змярканні цягнуцца аднаму па лесе і раптам выпадкова натыкнуцца на гэты твор народнага мастацтва, можна страціць мову, вытарапіць вочы і аслупянець. Магчыма, тое ж адбылося і з дзядзькам Лесгасам. Толькі вось пытанне – ад чаго гэта бяда з ім здарылася?…

Аўтар здымка невядомы

Фотапогляд Вольгі Корсун

| Без катэгорыі

Кропля нікатыну забівае каня. Хамяка разрывае на кускі. А курыцу… дзеліць на палову. Бедная птушка, да чаго яе давяла мода! Гэта вам не птушыны грып!

Настаўніца – выдатніца

|

У абласным туры рэспубліканскага конкурсу «Настаўнік года» перамагла біёлаг СШ № 26 г.Гродна Таццяна Доўгун.

Дзверы ў дыпламатыю для падлеткаў

| Без катэгорыі

У межах спабору «Дзверы ў дыпламатыю» падлеткам ва ўзросце ад 13 да 18 гадоў прапаноўваецца ствараць вэб-сайты, якія паказваюць важнасць глабальных пытанняў і дыпламатыі.

Пракуратура папярэджвае. Саюз палякаў рыхтуецца

|

Старшыня непрызнанага ўладамі Саюза палякаў у Беларусі Анжаліка Барыс ізноў звяртае ўвагу на моцны ціск, які аказваецца на актывістаў арганізацыі перад чарговым з’ездам.

Заўтра, 21 лютага, адзначаецца міжнародны дзень роднай мовы

|

Яго абвясціла Генеральная канферэнцыя ЮНЭСКА, і адзначаецца ён кожны год з лютага 2000 года. Па адзнаках ЮНЭСКА палова з 6 тысяч моў свету можа у найбліжэйшы час страціць апошніх носьбітаў.

СПАБОР САЮЗА БЕЛАРУСКІХ ПІСЬМЕННІКАЎ

| Без катэгорыі

«Саюз беларускіх пісьменнікаў» абвяшчае адкрыты спабор на лепшы літаратурны твор для дзяцей: зборнік вершаў, паэму, казку, аповесць, п’есу.

Пасля 2030 г. у Беларусі могуць быць пабудаваны яшчэ два атамныя блокі…

|

Аб гэтым заявіў генеральны дырэктар Аб’яднанага інстытута энергетычных і ядзерных даследаванняў «Сосны» Нацыянальнай акадэміі навук Вячаслаў Куўшынаў.

У Гродзенскай вобласці у найбліжэйшы час плануюць аднавіць усе замкі і сядзібы

|

Пачаць рэканструкцыю вызначана са Старога замка ў Гродна.

Гродзенскі завод медыцынскіх прэпаратаў плануе атрымаць сертыфікат GMP

|

Без адпаведнасці такому стандарту ў будучыні немагчыма будзе прадаць фармацэўтычную прадукцыю.