Пяць дэндрапаркаў і ліпавы гай: пад час “Тыдня лесу” на Гарадзеншчыне высадзяць больш за мільён дрэў

|

Пад час дабрачыннай акцыі “Тыдзень лесу”, што пройдзе па ўсёй краіне з 2 па 9 красавіка, у Гродзенскай вобласці плануецца высадзіць больш за 1,4 млн дрэў, паведамляе БЕЛТА  са спасылкай на Гродзенскае дзяржаўнае вытворчае лесагаспадарчае аб’яднанне.

 

Гарадзенца прыгаварылі ў Польшчы да чатырох гадоў турмы за шпіянаж

|

Чатыры гады ў турме – такі вырак суда пачуў 37-гадовы Юрый К. у Акружным судзе Варшавы 23 сакавіка. Суддзя палічыў, што ён з 2009 да 2014 года выконваў наўпрост заданні беларускай вайсковай выведкі, фатаграфуючы важныя ваенныя аб’екты, у тым ліку базы авіяцыі і флоту. Па версіі пракуратуры, Юрый К. кантактаваў з беларускім афіцэрам па мабільным тэлефоне, такім чынам ён атрымліваў інструкцыі.

Як адрасціць прыгожую бараду ў хатніх умовах? Парады ад барбершопа Pride

|

Барберы Яраслаў і Рома з гарадзенскага барбершопа Pride расказалі “Твайму стылю”, што трэба рабіць з барадой у хатніх умовах, каб яна была прыгожай і густой. 

Фінансавая міліцыя знайшла ў гаражы ў слонімца нелегальны пункт скупкі металу

|

Супрацоўнікі дзяржкантролю выявілі незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць жыхара Слоніма яшчэ две месяцы таму. Але неаднаразовыя тлумачэнні і штрафы яго не спынялі, паведамілі ў прэс-службе КДК.

Консульства Польшчы ў Гродне скарачае час прыёму візавых анкет

|

Ад 1 красавіка 2016 года змяняюцца гадзіны прыёму візавых анкет і выдачы пашпартоў у Генеральным консульстве Польшчы ў Гродне. Часу на гэтыя працэдуры цяпер будзе на дзве гадзіны менш.

Напярэдадні візіту міністра Гродна наведалі дэлегаты польскага Сенату

|

Двухдзённы візіт трох польскіх сенатараў быў першым у гэтым скліканні парламенту. Яны наведалі Гродна 19-20 сакавіка, паведамілі ў Генеральным консульстве Польшчы.

У Гродне затрымалі групу збытчыкаў небяспечных псіхатропаў

|

Двух непрацуючых гарадзенцаў 30 і 26 гадоў затрымалі 19 сакавіка. Іх падазраюць у тым, што з верасня 2015 года яны набывалі праз інтэрнэт асабліва небяспечныя псіхатропныя рэчывы, а потым прадавалі іх пры дапамозе так званых закладак, а таксама ўжывалі самі. Таксама яны ўцягнулі ў незаконны абарот псіхатропаў яшчэ двух гарадзенцаў 29 і 27 гадоў, якія займаліся вытворчасцю псіхатропаў.

Фестываль практычнай псіхалогіі, прысвечаны дапамозе ў крызісных сітуацыях, пройдзе ў Гродне

|

V Абласны  Фестываль практычнай псіхалогіі “Свет у псіхалогіі і псіхалогія ў свеце” пройдзе ў Гродне  24-26 сакавіка. Гэтым разам ён будзе прысвечаны тэме псіхалагічнай дапамогі ў крызісных сітуацыях. У межах фестывалю адбудзецца шэраг лекцый і майстар-класаў, конкурс студэнцкіх метадычных распрацовак, фестываль валанцёрскіх атрадаў, фотавыстава і ярмарка літаратуры па псіхалогіі. Усе мерапрыемствы фестываля будуць адбывацца ў сярэдняй школе №38 па адрасе вул. Вішнявецкая, 14. 

Гарадзенцам раскажуць, як працуе экадом і навучаць эканоміць энергарэсурсы

|

Адкрытая лекцыя па энэргазберажэнню і  новых энергаэфектыўных тэхналогіях, якія ўжываюцца пры будаўніцтве жылля ў Беларусі і Еўропе адбудзецца ў Гродне 25 сакавіка. З прэзентацыямі на сустрэчы выступяць кансультанты па энэргазберажэнню з Мінска і Гродна а таксама ўладальнік першага ў Гродзенскім раёне экадома з гліны.

Viber і Skype ніхто не забараняў: Аператыўна-аналітычны цэнтр растлумачыў таямнічы ўказ №98

|

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры прэзідэнце апублікаваў адказы на найбольш папулярныя пытанні адносна ўказа ад 15 сакавіка 2016 года №98 “Аб удасканаленні парадку перадачы паведамленняў электрасувязі”. Тэкст указу быў незразумелы для многіх, ад чаго і ўзніклі чуткі пра магчымую забарону Skype, Viber і іншых мэсэнджараў.