Гарадзенка можа сесці ў турму за тое, што выкінула стары тэлевізар

|

Да крымінальнай адказнасці будзе прыцягнута жыхарка Гродна 1966 года нараджэння за тое, што пазбавілася ад тэлевізара “Віцязь”састарэлай мадэлі, паведамляе прэс-служба Гродзенскага УСС. Справа з тым, што жанчына забылася аб адміністрацыйным арышце, накладзеным на гэту маёмасць.

Канцэпцыя футбольнага манежа ў Пышках узгоднена, але колеры рэкамендавана змяніць

|

Вынікі грамадскага абмеркавання архітэктурна-планіровачнай канцэпцыі футбольнага манежа ў Пышках падвялі 11 лютага на паседжанні абласнога горадабудаўнічага савета.

 

Прафілактычны відэаролік ад Гродзенскага дзіцячага хоспіса: як заўважыць першыя сімптомы дзіцячай анкалогіі

|

З нагоды Міжнароднага дня дзяцей, хворых на анкалогію, Гродзенскі дзіцячы хоспіс і Дзіцячая паліклініка №2 заклікаюць памятаць, што анкалогію можна перамагчы. Значэнне мае час. У новым відэа апісаныя першыя сімптомы. Падзяліцеся ролік са знаёмымі. Магчыма, гэта дапаможа выратаваць жыццё.

ДАІ Гродна прапануе дазволіць дворнікам штрафаваць за парушэнне правіл паркоўкі

|

Пра гэта заявіў начальнік Дзяржаўтаінспекцыі Гродна Анатоль Кеўра падчас прэс-канферэнцыі 11 лютага. Паводле яго слоў, язда па дварах і вырашэнне канфліктаў з няправільнай паркоўкай займаюць 80% часу інспектараў, а вынік гэтай працы ніяк не ўплывае на бяспеку руху.

Акцыя прадпрымальнікаў у Гродне: 150 чалавек, сустрэча з мэрам і плакат супраць дыктатуры

|

Акцыю ў абарону сваіх правоў правялі ў панядзелак, 15 лютага, прадпрымальнікі Гродна. Яны выйшлі на плошчу Леніна, каб расказаць пра свае праблемы ўладам і выказаць салідарнасць з падобнай акцыяй у Мінску і іншых рэгіёнах краіны.

У Васілішках МАЗ не прапусціў Mazda: кіроўца легкавушкі ў шпіталі, аўто ўсмятку

|

Аўтапоезд МАЗ літаральна ператварыў легкавы аўтамабіль у груду металалому, цалкам знішчыўшы перад аўто. Кіроўца грузавіка на скрыжаванні мусіў саступіць, але не прапусціў Mazda, бо думаў, што паспее праскочыць.

Фірма расійскага мільярдэра Аляксандра Луцэнкі інвестуе ў Смаргоні больш за 100 млн долараў

|

Кампанія “Белагратэрмінал” 11 лютага стала рэзідэнтам свабоднай эканамічнай зоны “Гроднаінвест”. Яна будуе ў Смаргоні вытворча-лагістычны комплекс. Агульны аб’ём інвестыцый складае 107 млн долараў, у тым ліку 50 млн у асноўны капітал. Праект дазволіць стварыць 50 новых працоўных месцаў, паведамілі ў СЭЗ “Гроднаінвест”.

На мяжы зімы і вясны: надвор’е ў Гродне на тыдзень

|

На гэтым тыдні тэмпература паветра будзе вагацца ад +4° днём да -3° ноччу. У другой палове тыдня чакаюцца дажджы і мокры снег.

Пад Гродна рыбак праваліўся пад лёд

|

Выпадак здарыўся на возеры ля вёскі Белякоўшчына Гродзенскага раёна ў суботу, 13 лютага. Выратавальнікаў выклікаў відавочца – вартаўнік суседняй звалкі, паведамілі ў прэс-службе МНС.

Гродна ў Instagram: вясновы цёплы люты ў фотаздымках

|

Люты сёлета істотна цяплейшы за кліматычную норму, што заахвочвае ўладальнікаў смартфонаў здымаць яшчэ больш фота. Хочаце, каб і вашыя здымкі патрапілі ў рубрыку? Пазначайце іх хэштэгам #hrodnats! А таксама не забудзьце падпісацца на наш акаўнт у Instagram.