Гарадзенка можа сесці ў турму за тое, што выкінула стары тэлевізар

|

У мінулым годзе,  ў рамках правядзення следчых дзеянняў на тэлевізар, які сумесна належаў ёй і яе брату, быў накладзены арышт (для забеспячэння кампенсацыі шкоды ў будучыні шляхам рэалізацыі рэчы) а жанчыну папярэдзілі аб крымінальнай адказнасці за псаванне, ўтойванне або адчужэнне арыштаванай маёмасці.

 

Сваяк неўзабаве змяніў  месца жыхарства не месцы не надта аддаленыя, а жанчына, забыўшыся на забароны, выкінула стары тэлевізар.

 

Зараз, калі пад час працэсуальных дзеянняў высветлілася, што тэлевізара няма, жанчыне прад’яўлена абвінавачванне ў парушэнні  артыкула 409 Крымінальнага кодэкса. Пакаранне, прадугледжанае ў такіх выпадках дакументам можа прадугледжваць штраф, ці арышт на тэрмін да 6 месяцаў, ці пазбаўленне волі на тэрмін да двух гадоў.