У Гродне пачаў працаваць клуб польскага кіно

|

Ініцыятаркай стварэння клуба “Калейдаскоп” стала польская валантэрка ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Ксенія Паляньска.

15 і 17 лістапада – чарговыя арганныя канцэрты ў кірсе

|

Музыкі з Расіі і Швейцарыі 15 і 17 лістапада зайграюць арганныя канцэрты ў Лютэранскай кірсе ў Гродне. У праграме: музыка эпохі барока, у прыватнасці – творы Баха.

УВАГА! Заняткі “Мова Нанова Гародня” пераносяцца ў сувязі з канцэртам Паліны Рэспублікі і HandMadE

|

Увага! У сувязі з канцэртам Паліны Рэспублікі і гурта HandMadE, які адбудзецца ў панядзелак, 3 лістапада, у Тэатры лялек, занятак “Мова нанова Гародня” пераносіцца на аўторак. Такім чынам сустракаемся ў аўторак 4 лістапада ў 19.00 па адрасу Будзёнага 48, каб 63 (“Трэці сектар”)

Лютэранская кірха запрашае на чарговыя арганныя канцэрты

|

Ужо на гэтым тыдні ў Лютэранскай кірсе св. Яна ў Гродне (вул. Акадэмічная, 7а) пройдуць тры надзвычай цікавыя канцэрты.

Прэзентацыю кнігі Віктара Марціновіча “Мова 墨瓦” у Гродне сарвала міліцыя, ідэолагі і пажарныя

|

Пісьменніка Віктара Марціновіча, грэкакаталіцкага святара Андрэя Крата і прадстаўніка выдавецтва “Беларускі кнігазбор” Міраслава Лазоўскага абвінавачваюць у арганізацыі несанкцыянаванага мерапрыемства.

Паліна Рэспубліка і гурт HandMadE дадуць сумесны канцэрт у Гродне

|

Спявачка Паліна Рэспубліка і гурт HandMadE выступяць у гарадзенскім Тэатры лялек 3 лістапада. Пачатак канцэрта ў 19.00.

Віктар Марціновіч прэзентуе ў Гродне нашумелы раман “Мова 墨瓦”

|

Вядомы беларускі журналіст і пісьменнік Віктар Марціновіч, новы раман якога разышоўся літаральна за адзін тыдзень, наведае Гродна ў чацвер 23 кастрычніка. Аўтар прыехаў у Беларусь толькі на некалькі дзён, і сустрэча – унікальная магчымасць непасрэдна пагутарыць з ім і задаць пытанні.

Па-за пешаходным пераходам аўтамабіль збіў дзяўчынку ў Гродне

|

Каля 10 гадзін раніцы 17 кастрычніка на вул. Сацыялістычнай дзяўчынка перабягала дарогу ў не прызначаным для гэтага месцы. Кіроўца легкавой машыны не паспеў спыніцца і збіў яе, паведамляе “Вячэрні Гродна”.

У Новым замку пройдзе “Вечар з Агінскім”

|

У 2015 годзе будзе адзначацца 250-годдзе з дня нараджэння Міхала Клеафаса Агінскага. Надыходзячаму юбілею будзе прысвечаны “Вечар з Агінскім”, што пройдзе ў гродзенскім Новым замку 17 кастрычніка. Пра гэта “Твайму стылю” паведаміў консул Генеральнага консульства Польшчы ў Гродне Веслаў Раманоўскі.

 

Выступіць ансамбль салістаў “Вытокі”. Пачатак у 18.00, уваход вольны.

 

Гарадзенскі гурт “Раса мечтателей” выпусціў пазітыўны альбом імправізацыйнай музыкі “Прыгоды ў лялечным доміку”

| Без катэгорыі

Альбом, які складаецца з 14 трэкаў, музыкі выклалі на Soundcloud тыдзень таму. Кампазіцыі паўсталі, калі гурт рэпетаваў напярэдадні фестывалю “Кінемо” ў Гродне.