У лесе каля Гродна жыў нелегал

|


Маладога чалавека, які прадстаўляўся пад рознымі прозвішчамі, затрымалі каля памежнай вёскі Брузгі.

Невядомы замежнік без дакументаў назваўся грамадзянінам Расіі, увесь час змяняў свой узрост і сцвярджаў, што на Гарадзеншчыну прыехаў аўтаспынам з Пярмі.

Гарадзенцаў запрашаюць на размову аб культуры

|

Навошта нам культура? Якія функцыі яна павінна мець, каб быць карыснай для жыхароў горада? На гэтую тэму культурным дзеячам і зацікаўленым гарадзенцам прапануе паразважаць “Цэнтр “Трэці сектар” на дыскусіі “Функцыя культуры ў грамадстве”, якая адбудзецца 14 лістапада ў Гродне.

Састарэлы кіроўца загінуў у Парэччы

|

Пенсіянер, які ехаў на мапедзе, не саступіў дарогу грузавіку.

У Гродне абвешчаны суботнік

|

Гродзенскі гарвыканкам рэкамендаваў прадпрыемствам, установам і арганізацыям горада правесці 9 лістапада суботнік.

“Кубік” запрашае адзначыць Дзень рэвалюцыі гульнямі

|

Польская настольная гульня “Kolejka” – сімулятар чакання ў чарзе па дэфіцытныя тавары. Пагуляць у яе ды часова апынуцца ў рэальным сацыялізме запрашае 7 лістапада крама-клуб “Кубік”.

29,6% жыхароў Гарадзеншчыны зрабілі прышчэпкі ад грыпу

|

Па звестках на 1 лістапада імунізацыю ў Гродзенскай вобласці прайшлі 313 тысяч 616 чалавек.

Будаўніцтва Астравецкай АЭС пачынаецца сёння

|

5 лістапада Дзяржкарпарацыя “Расатам” плануе пачаць будаўніцтва атамнай станцыі ў Гродзенскай вобласці.

Краснасельскія крэйдавыя кар’еры выканаюць ролю Карпацкіх гор

|

У Ваўкавыскім раёне “Беларусьфільм” пачаў здымаць кінастужку “Рускі” паводле аднайменнага апавядання Максіма Гарэцкага з аўтабіяграфічнай аповесці “На імперыялістычнай вайне”.

3 лістапада здымачная група пачала працаваць на крэйдавых кар’ерах у Краснасельскім.

З 10 лістапада білеты на цягнікі падаражаюць у сярэднім на 50%

|

Падаражанне закране ўнутрыбеларускія і прыгарадныя цягнікі.

На Ваўкавыскай АЗС загінула жанчына

|

1 лістапада прыбіральшчыцу заціснула паміж дзвюма фурамі.