У Польшчы павялічваецца мінімальная сума для афармлення TAX FREE

|

Каб аформіць TAX FREE – вяртанне падатку VAT для замежнікаў – з 1 чэрвеня 2016 года ў польскіх крамах трэба будзе набываць тавары на агульную мінімальную суму 300 злотых. Раней хапала 200 злотых. Змены ўвяло распараджэнне Міністра фінансаў Польшчы ад 1 красавіка 2016 года.

Гарадзенцам са слабым зрокам пакажуць “Белыя росы” з цiфлакаментарыямi

|

У кінатэатры “Чырвоная зорка” 25 мая ўпершыню ў Беларусі пройдзе паказ фільма з цiфлакаментарыямi. Гэта каментарыі, якія паведамляюць людзям са слабым зрокам, што адбываецца на экране.

На “Мова Нанова Гародня” прыедзе ўнучка Якуба Коласа і Янкі Маўра

|

На наступных занятках, 16 мая, госцем будзе Марыя Міцкевіч – унучка Якуба Коласа і Янкі Маўра.

Старшыня КДБ: справа ўладальніка мэблевай кампаніі “ЗОВ” можа быць перададзеная ў суд праз месяц

Крымінальная справа, якая была ўзбуджаная раней у дачыненні да ўладальніка мэблевай кампаніі “ЗОВ” Алега Зухавіцкага, можа быць перададзена ў суд праз месяц, паведаміў сёння журналістам старшыня КДБ Беларусі Валерый Вакульчык, перадае БЕЛТА.

Гарадзенскія чыноўнікі адплылі ў Друскенікі. Праз год, магчыма, паплывуць і звычайныя гарадзенцы

|

Паміж Гродна і Друскенікамі можа аднавіцца воднае спалучэнне. У пробны рэйс адправіўся па Нёмане цеплаход “Вольга Соламава”, перадае БЕЛТА. Першымі пасажырамі сталі прадстаўнікі мясцовай улады з памежных рэгіёнаў Літвы і Беларусі, органаў памежнай і мытнай службаў дзвюх краін, дыпламатычных місій і бізнесу. Маршрут быў папулярны ў савецкі час і, магчыма, праз год ён зноў будзе дзейнічаць.

Сёмы фестываль беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі aDNaK! стартаваў

|

З 5 мая да 10 чэрвеня будзе адкрыты прыём працаў ад удзельнікаў Фестывалю, а цырымонія ўзнагароджання пройдзе 30 чэрвеня ў Мінску. Фестываль не страціў сваёй сацыяльнай значнасці, таму ўдзел у ім, як і заўсёды, бясплатны.

Пярэселка, Шанхай і Палестына: у Гродне стварылі карту “народнага” раянавання горада пасляваенных гадоў

|

Гродзенскія гісторыкі Андрэй Вашкевіч і Яўген Махнач падрыхтавалі карту Гродна з указаннем аб’ектаў, якіх часцей за ўсё не пабачыш на афіцыйных картах. Гэта месцы “тусовак” моладзі 1960-70-х гг., а таксама неафіцыйныя раёны, на якія дзяліўся Гродна 1960-70-х гг.

У Гродне адкрылася музычная кавярня, дзе на кубках пішуць пажаданні

Буйная беларуская сетка кавярняў “Кофе Саунд” 8 мая адкрыла дзверы свайго прадстаўніцтва для каваманаў і меламанаў Гродна. На вуліцы Ажэшкі, недалёка ад чыгуначнага вакзала, цяпер працуе ўстанова, гатовая прымаць кліентаў з 8.00.

На Дзень Перамогі будзе горача: надвор’е ў Гродне на тыдзень

|

На Дзень Перамогі ў Гродне будзе горача і без ападкаў. Цёплае надвор’е пратрымаецца да сярэдзіны тыдня, у другой палове тыдня крышку пахаладае і прагназуюцца дажджы.

Фотафакт: У беластоцкім гіпермаркеце з’явіліся кашулькі „I love Belarus”. А беларуская мова там і так ужо была

|

У гіпермаркеце Bi1, які летась замяніў папулярны ў гарадзенцаў Real у гандлёвым цэнтры Atrium Biała, ужо дастаткова даўно ёсць інфармацыйныя надпісы на беларускай мове. Яны з’явіліся яшчэ пры папярэднім уласніку крамы. Цяпер жа ў продажы з’явіліся кашулькі „I love Belarus”, якія вісяць побач з падобнымі з надпісам „I love Polska”.