Дзіцячая забава з агнём магла стаць прычынай пажару ў інтэрнаце ў Гродне
Пажар у дзевяціпавярховым інтэрнаце на бульвары Ленінскага камсамолу здарыўся раніцай 16 жніўня. Загарэлася пасцель у блоку на шостым паверсе, паведамілі ў прэс-службе МНС.
Пажар у дзевяціпавярховым інтэрнаце на бульвары Ленінскага камсамолу здарыўся раніцай 16 жніўня. Загарэлася пасцель у блоку на шостым паверсе, паведамілі ў прэс-службе МНС.
350 чалавек рушыла раніцай 16 жніўня з Беластока ў Вільню. Яны ўдзельнічаюць у штогадовай пілігрымцы да Маці Божай Вастрабрамскай. У чацвер пілігрымы будуць у Гродне, дзе да іх далучацца мясцовыя вернікі. У Вільні яны будуць 24 жніўня.
Напярэдадні Дня фатографа і Дня горада гарадзенцам прапануюць прыняць удзел у інтэрнэт-флэшмобах. Адну акцыю арганізавалі Цэнтр ПОРА разам з драмтэатрам, а другую самі гараджане.
Мужчына на веласіпедзе ехаў увечары па дарозе ля вёскі Каробчыцы. Ён пачуў за спіной гук аўтамабіля, а потым – рэзкі боль па ўсім целе. Кіроўца аўто стрэліў у яго з пнеўматычнага пісталета, паведамілі ў прэс-службе міліцыі рэгіёна.
У нядзелю, 14 жніўня, п’яны раней не судзімы гарадзенец 1998 года нараджэння на вуліцы Паповіча збіў двух пенсіянераў, якія ішлі ў госці да сваякоў. Хулігана затрымалі, у дачыненні да яго ўзбуджана крымінальная справа, паведамілі ў прэс-службе гарадзенскай міліцыі.
Гарвыканкам вызначыў спіс вуліц, на якіх на фасадах дамоў нельга ўсталёўваць антэны ды іншыя канструкцыі. Гэта тычыцца будынкаў, што выходзяць на галоўныя вуліцы горада, а таксама тых, што ёсць у спісе гісторыка-культурных каштоўнасцей, піша “Гродзенская праўда”.
“Белтэлекам” працягвае распаўсюджваць аптвалакно ў Гродне, паведамляе сайт кампаніі. Зараз мадэрнізуецца тэлефонная лінія ў асобных дамах у ваколіцах Фолюша, Дзевятоўкі і Вішняўца. Стары медны кабель замяняецца на аптычны. Змяняюцца таксама нумары тэлефонаў.
Чарговая фальшывая купюра наміналам 20 рублёў была выяўлена ў Гродзенскай вобласці. Пра гэта 15 жніўня паведаміла прэс-служба абласнога УУС.
Звесткі з сацыяльных сетак пра знікненне а пасля і пра гібель гарадзенскага таксіста, што з’явіліся 14 і 15 жніўня, атрымалі афіцыйнае падцверджанне. Намеснік начальніка ўпраўлення крымінальнага вышуку УУС Гродна Аляксандр Траско пракаментаваў абставіны злачынства.
16 жніўня ў рамках праекта «[НЕ] Жаночае справа» стартуе серыя адукацыйных мерапрыемстваў для жанчын. Каманда лектараў пры падтрымцы інтэрнэт-крамы Lamoda наведае Брэст, Гродна, Віцебск, Магілёў і Гомель, дзе правядуць воркшопы аб тым, як запусціць у Беларусі сваю справу, няхай гэта будзе ўласны бізнес або грамадская ініцыятыва. Другі воркшоп пройдзе ў Гродне, у 19:00 18 жніўня.