На Гарадзеншчыне зноў знайшлі фальшывыя дэнамінаваныя рублі

|

Паведамленне ў міліцыю паступіла ад індывідуальнага прадпрымальніка, чыя гандлёвая кропка знаходзіцца ў бізнес-цэнтры па вуліцы Мінскай у Навагрудку. Прадавец патлумачыла, што невядомы разлічыўся з ёй “фальшыўкай” за тавар. Банкноту выявілі пры пераліку выручкі.

 

Раней, у ліпені, падробленую “дваццатку” выявілі ў Гродне. Злачынца дагэтуль шукае міліцыя.

 

Агулам пасля дэнамінацыі у СМІ з’яўлялася інфармацыя пра тры выпадкі, калі нехта разлічваўся падробленымі грашыма. Ва ўсіх выпадках гэта былі купюры 20 рублёў. Першы выпадак адбыўся ў сярэдзіне ліпеня ў Віцебскай вобласці.