У Гродне выявілі фальшывыя беларускія грошы новага ўзора
Банкноту даследавалі спецыялісты Гродзенскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Асноўныя прыкметы, якія паказваюць на яе падробку, наступныя:
-неадпаведнасць памеру грашовага білета;
-невыразнасць колераперадачы малюнкаў;
-адсутнасць вадзянога знака;
-несумясцімасць малюнкаў лічбаў «20»;
-адсутнасць уціснутасці або выпукласці паперы ў месцах малюнка;
-невыразнасць дробных элементаў;
-нечытаемы мікратэкст;
-расплывы фарбы, яе растваральнасць пад уздзеяннем вады.
Па факце вырабу і збыту падробленых грошай Гродзенскі міжраённы аддзел Следчага камітэта ўзбудзіў крымінальную справу ( ч.1 арт.221 КК).
Следчыя агледзелі месца здарэння, канфіскавалі чэкавую стужку касавага апарата. Праводзяцца допыты работнікаў крамы і супрацоўнікаў службы аховы, вывучаюцца запісы камер відэаназірання, праводзяцца іншыя следчыя дзеянні.
Гэта другі факт збыту падробленых беларускіх грошай пасля дэнамінацыі. Першы адбыўся ў сярэдзіне ліпеня ў Глыбокім Віцебскай вобласці. У абодвух выпадках падраблялі падвергнулася грашовая банкнота вартасцю 20 рублёў.
Следчыя нагадваюць, што ў дачыненні да новых грошай варта звяртаць увагу на:
Вадзяны знак — злева ад асноўнай выявы, калі глядзець на бок з малюнкам будынку, на белым полі паўпразрысты знак, што мае паўтараць фрагмент асноўнай выявы.
Абарончая ніць — праз усю купюру па вертыкалі каля цэнтру пунктоўкай ідзе металічная стужка, на прасвятленне бачная суцэльнай лініяй з прамым і перагорнутым тэкстам з наміналам купюры.
Пазнака для людзей са слабым зрокам — у левым ніжнім боку, калі глядзець на купюру з боку малюнка з будынкам, рэльефныя геаметрычныя фігуры.
Сумяшчэнне лічбаў на прасвятленне — на белым полі купюр часткова нанесены лік наміналу, на прасвятленне лічбы становяцца цэлымі.
Схаваныя выявы — на купюрах у 50, 100, 200 і 500 рублёў у малюнку арнаменту на прасвятленне бачная схаваная выява наміналу.
Фарба, што мяняе колер — на купюрах у 200 і 500 рублёў намінал у правым верхнім куце з адваротнага боку (той, што з калажам) мяняе колер пры нахіленні купюры.
Банкноты па 1, 2 і 3 рублі не выпускаліся.
Калі вы маеце сумненні ў сапраўднасці грашовых знакаў, звярніцеся для атрымання заключэння ў тэрытарыяльныя падраздзяленні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. У Гродне гэта можна зрабіць, папярэдне патэлефанаваўшы па тэлефонах: ( 8-0152 ) 79-76-34, 54-02-66.