#ялюблюгродно: Выкладвай фатаграфіi з выявай Гродна і атрымай падарунак на Дзень горада
Каб стаць удзельнікам акцыі ад цэнтра ПОРА дастаткова зрабіць сваю фатаграфію каля рамы (знаходзіцца злева ад будынка драмтэатра, унізе на назіральнай пляцоўцы), альбо сфатаграфаваць праз яе частку гарадскога пейзажу і выкласці на сваёй старонцы ў сацыяльных сетках з хэштэгам #centrpora, #центрпора, #порадобра, #ялюблюгродно.
Такім чынам арганізатары акцыі хочуць прыцягнуць гарадзенцаў да дзейнасці сацыяльна-дабрачыннай установы, а таксама ў чарговы раз паказаць прыгажосць гарадскога пейзажу.
З хэштэгам #ялюблюгродно дзейнічае таксама іншая акцыя. Той, хто набярэ да 15 верасня найбольшую колькасць лайкаў у iнстаграме па дадзенаму хэштэгу, будзе узнагароджаны спецыяльным падарункам на Дзень горада, які ў гэтым годзе пройдзе 17 верасня. Не абавязкова фатаграфавацца ў рамцы – галоўнае, каб былi фатаграфіі звязаныя з горадам.