Гандляр ртуццю затрыманы ў Лідзе

|

Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Лідскага РАЎС затрымалі ў Лідзе гандляра ртуццю – 24-гадовага раней судзімага лідчаніна. Малады чалавек за $100, 10 еўра і Br100 тыс. прадаў мінчуку паўкілаграма ртуці.

Сімпозіўм хірургаў

|

«Беларуска-польскія дні хірургіі» пройдуць у Гродна 4-6 чэрвеня. Для ўдзелу ў сімпозіуме з’едуцца каля ста хірургаў з Беластока, Вроцлава, Варшавы, Масквы, а таксама ўсіх абласных цэнтраў і сталіцы Беларусі.

Вірус H1N1 пад дасканалым кантролем

|

Ад сёння Гродна і Ліда ўвайшлі ў лік 18 кантрольных гарадоў Беларусі, у якіх Міністэрства аховы здароўя ўзмацніла эпідэміалагічны нагляд за грыпам і ВРВЗ.

Браканьер загубіў 78 вугроў

|

У дачыненні да 31-гадовага раней судзімага за рабаўніцтва жыхара Гродна ўзбуджана крымінальная справа па арт. 281 УК (пазазаконная здабыча рыбы або водных жывёл).

У гонар пераможцаў

|

Адбылося афіцыйнае адкрыццё стэлы Алімпійскай славы на тэрыторыі СК «Нёман».

Ура! Стыпендыя!

|

Дзесяць найлепшых гродзенскіх школьнікаў – пераможцаў рэспубліканскіх і абласных алімпіяд па розных дысцыплінах – атрымаюць сёння стыпендыі гарвыканкама.

Творчы візіт Казахстана

|

Больш за 60 музыкаў і танцораў з Казахстана прыехали сёння ў Гродна. Творчая дэлегацыя казахстанскіх гасцей выступіць у фармаце фэсту культур краін ЕўрАзЭс. У канцэртнай зале музычнага каледжа прагучыць класічная музыка ў выкананні ансамбля «Камерата Казахстана», сваё майстэрства прадэманструе фальклорна-этнаграфічны ансамбль «Сазген Сазы» (дыпламант ХII Сусветнага фэсту моладзі і студэнтаў у Маскве) і шматлікія салісты.

Дзе і як адпачыць 15 – 24 траўня

|

Для аматараў кіно У кінатэатры «Кастрычнік» 14-20 траўня «Анёлы і дэманы» (трылер, ЗША), 14-20 траўня «Зорны шлях». Дзецям: 16-17 траўня «Код Ліока: прыгоды ў паралельным свеце» (10.30) Тэл.: 53-19-42. У кінатэатры «Чырвоная зорка» 15-20 траўня «Люзі Ікс. Пачатак. Расамаха». Дзецям: 16-17 траўня «Монстры супраць прышэльцаў» (12.00) Тэл. 72-29-08. У кінатэатры «Космас» 15-18 траўня «Нязваныя» (трылер, […]

Фотапогляд Валеры Руселіка

| Без катэгорыі

Пейзаж без чаркі…

Падзеі і акцыі «Чырвонага крыжа»

|

Сёння, у Міжнародны дзень Чырвонага Крыжа, Гродзенская абласная арганізацыя пачынае шэраг дабрачынных і асветніцкіх акцый. Напрыклад, адзін з тралейбусаў ператворыцца ў «інфармацыны цэнтр», у якім валанцёры будуць раздаваць пасажырам брашуры і буклеты і расказваць аб дзейнасці арганізаці.