Фільмы пятага фестывалю Cinema Perpetuum Mobile пакажуць у Гродне
У цэнтры адпачынку і развіцця “Партал” (вул. Вялікая Траецкая, 31) цягам трох дзён будуць паказваць тры праграмы кароткаметражнага кіно: беларускую, дзэн/трэш і дзіцячую.
У цэнтры адпачынку і развіцця “Партал” (вул. Вялікая Траецкая, 31) цягам трох дзён будуць паказваць тры праграмы кароткаметражнага кіно: беларускую, дзэн/трэш і дзіцячую.
Напярэдадні Дня Перамогі гарадзенцы разам з ветэранамі прачыталі верш Андрэя Дзяменц’ева “Баллада о матери”. Відэа з запісам з’явілася ў інтэрнэце. Такім чынам яго стваральнікі хочуць аддзячыць ветэранам
Са жніўня 2015 года ў падатковую прыйшло 2128 беларусаў, якія самі прызналіся, што не ўдзельнічалі ў фінансаванні дзяржвыдаткаў або ўдзельнічалі ў іх менш чым 183 дні ў год. Ім налічылі 5,2 млрд рублёў “падатку на дармаедства”, паведамілі TUT.BY у Міністэрстве па падатках і зборах.
Ювелірныя вырабы, ахвяраваныя вернікамі, скралі з царквы ў Сынкавічах Зельвенскага раёна ўначы 4 мая. Злодзеі ў масках, вырваўшы аконны краты і адключыўшы ад электрычнасці сігналізацыю, трапілі ў царкву і разбілі шкло на іконе Божай Маці “Усецарыца”, паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.
59-гадовы мужчына займаўся гаспадарчымі справамі на дачным участку ў вёсцы Тарусічы Гродзенскага раёна. Знаходзячыся на даху металічнага гаража, ён па неасцярожнасці зваліўся ў катлаван глыбінёй тры метры. Здарэнне адбылося 3 мая ў абедзенны час, паведамілі ў прэс-службе МНС.
На вялікім свяце, якое 7-8 мая адбудзецца ў ДОМе46 (вул. Лелявеля, 46), наведвальнікаў чакаюць канцэрт, выстава, піжамная вечарына, эксклюзіўныя майстар-класы ад сапраўдных прафесіяналаў з Віцебска і многае іншае.
Дзмітрый прыехаў у Гродна да сябра Алега. Той паказаў госцю Курган Славы. Дзмітрый настолькі здзівіўся таму, што пабачыў, што адразу напісаў у рэдакцыю “Твайго стылю”. Яго ўразілі супрацоўніцы Зелянбуда, якія з дапамогай вяроўкі цягнуць на вяршыню дзёрн.
Раней асуджаны за карупцыйныя злачынствы 40-гадовы Фёдар Ганчарэнка выконваў абавязкі дырэктара фірмы з замежным капіталам у Лідзе. Праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі з дапамогай ілжэпрадпрымальніцкіх структур у 2013 годзе ён скраў у фірмы амаль 1,38 млрд рублёў (79 тыс долараў па тагачасным курсе), паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.
Чыгуначнае спалучэнне паміж Гродна і польскімі Кузніцай, Беластокам і нават Варшавай можа быць адноўлена ўжо ў чэрвені, калі ў Польшчы адбудзецца карэкціроўка раскладу цягнікоў. Усё залежыць ад перамоў паміж польскім перавозчыкам PKP Intercity і Беларускай чыгункай. Іх польскае Міністэрства інфраструктуры і будаўніцтва называе няпростымі.
Конкурсная камісія РУП “Мінскаўтадор-Цэнтр” 28 красавіка ўскрыла тэндарныя прапановы па працах па рэканструкцыі аўтадарогі М6 у межах праекта “Мадэрнізацыя транзітнага калідора”, які рэалізуецца за грошы Сусветнага банку, паведамляе Дзяржаўны камітэт па маёмасці.