У знакамітай Сынкавіцкай царкве злодзеі скралі ўпрыгожанні з іконы
Зэльвенскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў крымінальную справу па факце крадзяжу (ч.1 арт. 205 КК). З удзелам следчых абласнога ўпраўлення Следчага камітэта выкананы дэталёвы агляд месца здарэння. У ходзе яго выяўленыя і канфіскаваныя рэчавыя доказы, прызначаныя неабходныя экспертызы. Старанна вывучаюцца запісы з устаноўленых у царкве камер відэаназірання. Высвятляецца колькасць і кошт выкрадзеных ювелірных вырабаў.
Абраз Божая Маці “Усецарыца” і іншыя прадметы рэлігійнага прызначэння не былі апаганены.
Следчыя дапытваюць жыхароў вёскі Сынкавічы, вернікаў царквы, высвятляюць асоб, якія маглі стаць сведкамі крадзяжу. Аказаць дапамогу ў расследаванні можна, патэлефанаваўшы па тэлефонах: ( 8-01564 ) 2-31-38 або 102.
Фота: commons.wikimedia.org