“ВІТ” запрашае на адукацыйны курс для краязнаўцаў
Вочна-дыстанцыйны адукацыйны курс для краязнаўцаў будзе адбывацца са жніўня па лістапад 2016 года на базе Платформы дыстанцыйнага навучання грамадскага аб’яднання “ВІТ”. Мэта курса: павышэнне кампетэнцый краязнаўцаў у сферы метадалогіі даследавання і папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны Гродна і Гродзенскай вобласці.