Падчас візіту міністра інфармацыі на “Гродна Плюс” запусцілі вяшчанне ў HD-фармаце

|

 

Неабходнае абсталяванне набылі ў канцы 2015 года, у маі 2016 канал пачаў тэставае вяшчанне. Цяпер жа HD-якасць будзе даступная ўсім. Зараз тэстуецца магчымасць уключэння канала ў пакет Zala.

 

Падчас запуску вяшчання Лілія Ананіч падкрэсліла, што сёння перад рэспубліканскімі і рэгіянальнымі СМІ стаіць задача павелічваць колькасць якаснага нацыянальнага кантэнту, цытуе міністра БелТА.

 

 

Фота: Руслан Кулевіч