Прэм’ера ў Гродне: “Ровары супраць машын”
Фільм распавядае пра сусветны крызіс, пра які больш нельга маўчаць: машыны апанавалі планету. Экалагічная сітуацыя імкліва пагаршаецца. Самым простым і натуральным рашэннем было б замяніць аўтамабіль на ровар, але для індустрыі гэта будзе азначаць каласальную страту прыбытку. Таму штогод карпарацыі марнуюць мільёны долараў на рэкламныя кампаніі, “якія апраўдваюць” пагібельнае ўздзеянне аўтамабільнай прамысловасці на клімат.
Пасля паказу адбудзецца дыскусія на тэму таго, чаму ж мы жывем у свеце гэтага супрацьстаяння і чым яно нам пагражае.
Дзе: ДОМ46, вул. Лялявеля, 46
Калі: 10 жніўня
У колькі: 20.00
Падарожжа фільма па свеце праходзіць пр падтрымцы пасольства Швецыі, Цэнтра шведскіх даследаванняў і Шведскага інстытута кінематаграфіі.
Паказ у Гродне адбудзецца пры падтрымцы прыватнай установы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”, грамадскага аб’яднання веласіпедыстаў “ВелаГродна” і творчай прасторы “ДОМ46”.
Даведкі па тэлефоне +375 29 2622452