На Днях культуры Ізраіля ў “Чырвонай зорцы” бясплатна пакажуць “Медузы” Этгара Керэта

|

Фільм лаўрэата Канскага фестывалю, ізраільскага пісьменніка і рэжысёра Этгара Керэта “Медузы” можна будзе пабачыць у кінатэатры “Чырвоная зорка” 25 красавіка. Прагляд арганізуе “Гроднааблкінавідэапракат” сумесна з Амбасадай Ізраіля ў Беларусі.

Аднаўленне судаходнага шляху паміж Гродна і Каўнасам абмяркоўвалі ў Гродне

|

Праект па аднаўленні суднаходнага шляху праз беларуска-літоўскую мяжу абмяркоўвалі на сустрэчы кіраўніцтва Гродна з адміністрацыяй шасці гарадоў Літвы, паведамляе Белта са спасылкай на старшыню Гродзенскага гарвыканкама Мечыслава Гоя.

“Фэст экскурсаводаў 2016”: якія экскурсіі чакаюць у выходныя ў Гродне і вобласці

|

Бясплатныя экскурсіі ад прафесійных гідаў і аматараў-краязнаўцаў, аўтарскія маршруты і новы погляд на звыклыя аб’екты Гродна і вобласці.

Моцны вецер і дажджы: надвор’е ў Гродне на тыдзень

|

На гэтым тыдні ў Гродне будзе воблачна з праясненнямі. У другой палове тыдня пройдуць дажджы, магчымыя навальніцы. У ранішнія гадзіны прагназуецца слабы туман, днём — кароткачасовыя дажджы. 

“Яравы” кубак КВЗ збярэ ў Гродне каманды аграрных ВНУ

|

“Яравы кубак” КВЗ сярод студэнтаў з аграрных ВНУ Беларусі адбудзецца ў Гродне 21 красавіка ў 18.00 у моладзевым цэнтры “Гродна”. У спаборніцтвах вясёлых і знаходлівых возьмуць удзел каманды КВЗ Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта, Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага універсітэта, Віцебскай дзяржаўнай акадэміі ветэрынарнай медыцыны. Працягам свята гумарц будзе танцавальная вечарына.

ДОМ 46 запрашае гарадзенцаў паспрабаваць сябе ў тэатры

|

У творчай прасторы ДОМ 46 набіраюць групу ў лабараторыю па творчасці Данііла Хармса. Тут чакаюць людзей, гатовых паспрабаваць сябе ў тэатры ды паглыбіцца ў прафесію акцёра. Каманда прафесіяналаў дапаможа ім стварыць свой спектакль.

На “Мова Нанова Гародня” выступіць Vinsent

|

Курсы беларускай мовы “Мова Нанова” запрашаюць 18 красавіка на чарговыя заняткі, тэмай якіх будзе “Творчасць”. Галоўным госцем стане беларускі рэпер Vinsent (Зміцер Папко).

У інтэрнэце з’явіліся электронныя кнігі Ніла Гілевіча

|

Дзякуючы супольнаму праекту Саюза беларускіх пісьменнікаў і Электроннай кнігарні kniharnia.by выданні “Замова ад страху” і “У віры быцця” Народнага паэта Беларусі Ніла Сымонавіча Гілевіча цяпер ёсць у многіх фарматах. Фрагменты кніг у фармаце .epub можна спампаваць бясплатна на lit-bel.org, цалкам зборнікі даступныя за сімвалічны кошт на kniharnia.by ва ўсіх папулярных фарматах для электронных прылад. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Праект «Чытаем па-беларуску з Velcom» ахопіць усе рэгіёны Беларусі

|

Адукацыйны праект «Чытаем па-беларуску з velcom», які з поспехам прайшоў у мінскіх школах, будзе працягнуты ў рэгіёнах Беларусі. Асветніцкая ініцыятыва па папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры ахопіць 25 школ у кожнай вобласці краіны. Першыя рэгіянальныя ўрокі для малодшых школьнікаў будуць арганізаваны ў красавіку і траўні 2016 года ў Гомелі, Брагіне, Рэчыцы, Светлагорску, Мазыры і Жлобіне. А напачатку новага навучальнага года каманда праекта «Чытаем па-беларуску з velcom», у якую ўвайшлі вядомыя беларускія пісьменнікі і паэты,  прыедзе з захапляльнымі заняткамі ў школы Брэста і Брэсцкай вобласці.

Каля гарадзенскіх кінатэатраў з’явяцца пракаты веласіпедаў

, |

У канцы красавіка “Гроднааблкінавідэапракат” плануе адкрыць у горадзе чатыры пункты велапраката. Тры з іх з’явяцца каля кінатэатраў “Усход”, “Космас” і “Кастрычнік”, чацвёрты, з-за недахопу месца каля “Чырвонай зоркі”, размесціцца каля Моладзевага цэнтра “Гродна”.