У інтэрнэце з’явіліся электронныя кнігі Ніла Гілевіча

|
Згаданыя выданні не патрабуць адмысловага прадстаўлення: у папяровым варыянце яны пабачылі свет у Бібліятэчцы часопіса “Дзеяслоў” і серыі “Кнігарня пісьменніка”.

 

Кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча «Замова ад страху» (2009) складаюць лірычныя і ліра-эпічныя творы рознага кшталту і розных, не толькі самых апошніх, гадоў. Усе яны друкаваліся, па меры напісання, у часопісах і газетах, але ў ранейшыя зборнікі аўтара не ўваходзілі.

Чытаць цалкам 

 

У кнігу эсэістыкі Ніла Гілевіча “У віры быцця” (2014) увайшлі запісы розных гадоў, кожны з якіх прасякнуты бязмежным болем за лёс роднай мовы, культуры, літаратуры і разам з тым надзеяй, што праз усе выпрабаванні ды нягоды мы дойдзем… дойдзем мы да той Беларусі, дзеля якой столькі выдатных сыноў і дачок ахвяравалі сабой.

Чытаць цалкам 

 

Беларусы замежжа могуць знаёміцца з кнігамі на Itunes: “У віры быцця” і “Замова ад страху”. 

 

Цягам месяца плануецца публікацыя электронных і аўдыёкніг актуальных беларускіх аўтараў: Святланы Алексіевіч, Васіля Быкава, Анатоля Івашчанкі, Барыса Пятровіча ды многіх іншых.