Па факце здарэння на “Гродна Азот” распачата крымінальная справа
Упраўленне Следчага камітэту па Гродзенскай вобласці распачало крымінальную справу па арт. 428 (Службовая халатнасць) КК, паведамілі ў прэс-службе СК.
Упраўленне Следчага камітэту па Гродзенскай вобласці распачало крымінальную справу па арт. 428 (Службовая халатнасць) КК, паведамілі ў прэс-службе СК.
Пра ўсё, што адбывалася ў гарадзенскім Драмтэатры вясной, і пра тое, што трэба будзе ўбачыць у бліжэйшы час – у новым выпуску “Тэатральных навін”.
6 чэрвеня 1841 года нарадзілася знакамітая польская пісьменніца Эліза Ажэшка. З нагоды юбілею прапануем разрэзанае на 45 кавалкаў фота яе доміка. Збяры пазл правільна, перасоўваючы часткі мышкай ці тачпадам.
Арганізатары Сёмага фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі “aDNaK!” – прыхільнікі разбурэння стэрэатыпаў. І калі беларусы зазвычай адкладаюць усё на апошні момант, мы заклікаем рабіць па-іншаму. 10 чэрвеня, калі заканчваецца прыём работ на Фестываль “aDNaK!”, ужо хутка. Таму спяшаемся, заходзім на adnak.by і загадзя падаем свае працы, каб стаць удзельнікам яскравай падзеі лета.
Тэрміновы выклік атрымалі гарадзенскія выратавальнікі 6 чэрвеня ў 12.45 з “Гродна Азот”, паведамілі ў прэс-службе МНС. Адбылося задымленне ў адным з цэхаў. Пры правядзенні агнявых работ іскра патрапіла на гідраксіламінсульфат, у выніку два рабочыя смяротна атруціліся, яшчэ двух шпіталізавалі.
З пачатку тыдня ў Гродне адчувальна пахаладала: сярэднесутачная тэмпература чакаецца на 2-4 градусы ніжэйшай за норму.
На кожным нацыянальным падворку 4 чэрвеня можна было паглядзець на традыцыйныя спевы і танцы, прадэгуставаць кухню і пазнаёміцца з бытам розных народаў. Мы завіталі да беларусаў, літоўцаў, палякаў, расіян, украінцаў, татар і габрэяў. А пра тое, што было на заакіянскіх падворках, чытайце тут.
Суполка беларускай культуры запрашае гарадзенцаў на танцавальную вечарыну, якая пройдзе ў рамках Фестывалю Нацыянальных культур. На вечарыну з майстар-класам завітае этнограф Сяргей Выскварка.
Абодва ўдзельнікі з Гродна патрапілі ў фінал праекта, які дапамагае рабіць беларускія гарады лепшымі. Глядзі відэа ад TUT.BY пра тое, як журы адбірала лепшых.
Польская і літоўская чыгункі запускаюць непасрэднае чыгуначныя зносіны паміж Беластокам і Каўнасам. Першы рэйс па маршруту адбудзецца ўжо 17 чэрвеня, паведамляе партал Тorgovyi.com.