Даехаць з Беластока ў Каўнас будзе магчыма за 11 еўра

|

З Беластока цягнікі будуць адпраўляцца ў 7.43 (па суботах і нядзелях) і ў 15.19 (па пятніцах, суботах і нядзелях). Па дарозе яны будуць спыняцца на станцыях Чорная Беластоцкая, Саколка, Дуброва Беластоцкая, Аўгустаў, Сувалкі і Тракішкі.

 

Да Каўнаса яны будуць прыязджаць у 13.35 і 21.35, спыняючыся ў Маріямполе і Казловай Рудзе. У зваротны шлях цягнік будзе выпраўляцца  ў 9.00 (па панядзелках, суботах і нядзелях) і 16.55 (па суботах і нядзелях), прыбыццё ў  Беласток  – ў 13.00 і 21.08.

 

Пачатак руху цягнікоў па гэтым маршруце аблегчыць і паездкі ў Вільнюс ад іншых прыпынкаў.На новым цягніку дарога ад Каўнаса да Вільні займае каля гадзіны, а білет каштуе 4,5 – 6 еўра.

 

Аплаціць праезд пры выездзе з Польшчы можна ў злотых, а ў выпадку пачатку падарожжа ў Літве – ў еўра.