Гродзенская мытня за год прынесла бюджэту больш за 2,5 трыльёна рублёў

|

Летась праз пункты пропуску Гродзенскай рэгіянальнай мытні прайшло больш за 2,2 мільёна транспартных сродкаў, перавезена каля 9,1 мільёна тон тавараў.

Гродзенская махлярка прапаноўвала зрабіць шэнгенскую візу за 500 даляраў

|

Праваахоўнікі затрымалі гарадзенку, якая такім чынам падманула чатырох чалавек.

Да канца тыдня ў Гродне можа пахаладаць да -27°С

|

У мінулую ноч слупкі тэрмометра ў Гродне апускаліся да -15°С, у Наваградку да -20°С.

Тэмпература паветра працягвае зніжацца.

Супрацоўнікі ДАІ просяць не выпраўляца ў дальнія паездкі на аўтамабілях і частуюць змерзлых вандроўнікаў гарбатай.

У гарадзенскім Новым замку адбудзецца прэзентацыя аднайменнага літаратурнага альманаху

|

У другім нумары літаратурнага альманаха “Новы замак”, які выдала Гарадзенская абласная філія Саюза Беларускіх пісьменнікаў, свае творы прадстаўляюць каля 20 літаратараў.

На Гарадзеншчыне пабудуюць кітайскі індустрыяльны парк

|

Разглядаюцца пляцоўкі ў Ваўкавыскім і Шчучынскім раёнах, акрамя таго, могуць выкарыстаць плошчы гарадзенскіх прадпрыемстваў, напрыклад, “Радыёхвалі”.

Больш за 60 магаў збяруцца на міжнародны фестываль фокуснікаў у Гродне

|

Фестываль Magic Show пройдзе ў Драматычным тэатры 8 і 9 лютага. Сваё майстэрства гарадзенцам прадставяць зоркі-ілюзіяністы з Беларусі, Украіны, Расіі, Літвы, Латвіі і Эстоніі.

Культурніцкія ідэі гарадзенцаў ацэняць эксперты з Мінска

|

Чарговы “Кірмаш праектаў” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” пройдзе ў Гродне 21 студзеня. Ідэі гарадзенцаў ацэняць музычны крытык, кіраўнік праекта Experty.by Зміцер Безкаравайны і начальнік аддзела культуры адміністрацыі Ленінскага раёна Мінска Аксана Нікіціна.

Гарадзеншчына ў 2014 годзе гатовая прыняць 30 уцекачоў

|

Квоту на прадстаўленне статуса ўцекача вызначыла Міністэрства унутраных справаў.

Дзень снегу ў Гродне: лыжныя гонкі, эстафеты на санях і футбол на снезе

|

Сусветны Дзень снегу ў больш чым 40 краінах свету адзначаецца 20 студзеня.

Упраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама большасць мерапрыемстваў запланавала на бліжэйшыя выходныя.

У Каробчыцах выпрабавалі снегавыя пушкі

| Без катэгорыі

Працу чатырох генератараў штучнага снегу правяралі 16 студзеня на тэрыторыі горналыжнага цэнтра ля вёскі Каробчыцы.