Дзень снегу ў Гродне: лыжныя гонкі, эстафеты на санях і футбол на снезе
У гэтыя дні да спаборніцтваў і забаваў на снезе збіраюцца далучыцца больш за 17 тысяч жыхароў Гарадзеншчыны.
У Гродне пройдуць лыжныя кросы, эстафеты, гульні і конкурсы на снезе.
Галоўнымі іх удзельнікамі стануць студэнты і школьнікі.
Снег, які нарэшце выпаў напярэдадні, дазволіць зладзіць зімовыя забавы і ў гарадскіх зонах адпачынку: масавыя катанні на лыжах, каньках, санках і гульні.
У Ваўкавыскім раёне лыжны крос прабягуць прадстаўнікі мясцовых арганізацый, пройдуць спаборніцтвы па біятлоне.
У Гродзенскім – баі на бервяне, забегі ўверх па схіле і лыжныя эстафеты.
У Наваградскім – адкрытыя спаборніцтвы па начных лыжных гонках. У Шчучынскім – чэмпіянат па футболе на снезе.
Каардынуе правядзенне Сусветнага Дня снегу Беларускі лыжны саюз.
Паводле http://belta.by
Здымак http://rebenok.by