Гродзенская мытня за год прынесла бюджэту больш за 2,5 трыльёна рублёў

|

Паводле начальніка Гродзенскай рэгіянальнай мытні Васіля Дземянцея, па дадзеных на пачатак 2014 года можна казаць, што колькасць тых, хто перасякае мяжу Еўрасаюза ў абодвух кірунках, павялічылася на 10-12%.

 

Найбольш папулярныя ў рэгіёне пункты пропуску – “Брузгі” і “Бераставіца”.

 

У 2013 годзе штат супрацоўнікаў Гродзенскай мытні павялічаны на 30 адзінак. Сёлета – яшчэ на 76 чалавек.

 

Паводле belta.by