BEERacнёўскі ФЭСТ: Праграма фестывалю піва ў Гродне

|

У межах штогадовай выставы-кірмаша “Еўрарэгіён “Нёман” 5 верасня ў парку Жылібера ў Гродне ўпершыню пройдзе фестываль піва. Публікуем праграму свята, у якой знайшлося месца і дэгустацыям, і конкурсам, і канцэртам.

Выступ Паліны Рэспублікі ў Гродне сабраў больш за 200 чалавек (фота + відэа)

| Без катэгорыі

На творчую сустрэчу са спявачкай Палінай Рэспублікай у Гродне прыйшло больш за 200 чалавек – дворык галерэі “Крыга” быў цалкам запоўнены людзьмі. Больш за гадзіну Паліна, якой дапамагаў гітарыст Уладзімір Пыльчанка, знаёміла гарадзенцаў са сваёй творчасцю – выканала агулам каля 20 песен. Многія прысутныя яе песні ведалі і падпявалі.

У Гродне зноў даражае праезд

|

З 20 жніўня на 300 рублёў падаражае праезд у гарадскім транспарце. Цяпер талон будзе каштаваць 3500 рублёў. 

У Гродне выступіць нямецка-сербскі фолк-панк гурт

|

Творчая сустрэча з нямецка-сербскім гуртом Berlinska Dróha (Берлін) у рамках тура па Польшчы і Беларусі адбудзецца 21 жніўня ў 19.00 у дворыку галерэі “Крыга”.

Пачалася рэкордная экуменічная пілігрымка Беласток-Гродна-Вільня

|

Трыста чалавек раніцай 16 жніўня выйшла з Беластока ў межах ХХІІ пешай экуменічнай пілігрымкі да Маці Божай Вастрабрамскай у Вільні. Пілігрымка кожны год праходзіць праз Гродна, дзе да яе далучаюцца мясцовыя вернікі.

Фотафакт: Вандалы намалявалі свастыку на Алеі сяброўства народаў у Каложскім парку

|

Алею, якую заклалі ў Гродне ў час юбілейнага

Найбуйнейшыя ў Беларусі спаборніцтвы па дрэгрэйсінгу пройдуць у гарадзенскім аэрапорце

|

Этапы Чэмпіянату Беларусі і Кубка Расіі па дрэгрэйсінгу “Burn драг Гродна” пройдуць 16-17 жніўня на ўзлётна-пасадачнай поласе аэрапорта ў Абухаве пад Гродна.

За адкрыццё здраўпункта на рынку “Паўднёвы” ў Гродне падпісалася 1,5 тысячы чалавек

|

Актывісты Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі ў Гродне збіраюць подпісы сярод прадаўцоў і наведвальнікаў рынку “Паўднёвы” за тое, каб на яго тэрыторыі адчыніліся здраўпункт, аптэка і дзіцячая пляцоўка. Пад зваротам падпісаліся каля 1,5 тысяч грамадзян, паведамляе прэс-служба БХД.

Гродна ў Instagram: 4-10 жніўня 2014

|

Чарговая падборка квадратных фота Гродна гэта, як заўсёды, трошку старога горада, трошку здымак з вышыні, уражанні турыстаў, розная дробязь, а таксама абавязковыя коцікі і сабачкі.

У Гродне згарэла 90 тон саломы (фота)

|

Стог саломы ў полі каля вуліцы Лапенкаўскай загарэўся ўвечары ў панядзелак 11 жніўня. З 210 тон саломы згарэла 90, меркаваная прычына – дзіцячая забава з вагнём, паведамляе прэс-служба МНС.