Пачалася рэкордная экуменічная пілігрымка Беласток-Гродна-Вільня

|

Даўжыня трасы пілігрымкі – 290 кіламетраў. Гэтую адлегласць паломнікі прайдуць за дзевяць дзён. На трэці дзень, 18 жніўня, яны перайдуць мяжу ў Кузніцы і скончаць дзень начлегам у Гродне. Да Вільні пілігрымы дайдуць 24 жніўня ў другой палове дня.

 

У гэтым годзе паломніцтва паставіла рэкорд колькасці ўдзельнікаў – у апошнія некалькі год з Беластоку выходзіла каля 250 чалавек, цяпер 300. Яшчэ 100 чалавек павінна далучыцца ў Гродне. Самаму малодшаму ўдзельніку толькі 8 год, найстарэйшаму – 84 гады.

 

 

Паводле PAP

Здымкі Тэрэсы Марганьскай, archibial.pl