Найбуйнейшыя ў Беларусі спаборніцтвы па дрэгрэйсінгу пройдуць у гарадзенскім аэрапорце

|

Гарадзенскі аэрапорт ужо прымаў спаборніцтвы па дрэгрэйсінгу ў мінулым годзе. Тады ўдзельнікі прыемна здзівілся якасцю пакрыцця ўзлётна-пасадачнай паласы. Гэтым разам дадаткова тэрыторыю пакрыюць гумай для лепшага зацэпу.

 

На спаборніцтвы прыедуць спартоўцы з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы, Латвіі і Эстоніі.

 

Праграма:

16 жніўня (субота)

13.00 – уваход для гледачоў адкрыты

13.00 – трэніровачныя / кваліфікацыйныя заезды ва ўсіх класах

17.00 – фінальныя заезды Чэмпіянату Беларусі па дрэгрэйсінгу ў класе STREET

18.00 – канец першага дня

 

17 жніўня (нядзеля)

11.00 – уваход для гледачоў адкрыты

11.00 -трэніровачныя / кваліфікацыйныя заезды ва ўсіх класах

13.00 – фінальныя заезды ТОП-8 у класах Under 2000 Mono, FWD, RWD, AWD, Unlim

17.30 – цырымонія ўзнагароджання

18.00 – афіцыйнае закрыццё спаборніцтваў

 

Усе білеты на “Burn драг Гродна” дазваляюць прысутнічаць на спаборніцтвах два дні.

 

Тыпы білетаў:

 

Стандарт – доступ на гасцявыя трыбуны “Стандарт” 16-17 жніўня. Кошт ад 85 000 рублёў (першыя 200 білетаў), потым 95 000 рублёў. У дні спаборніцтваў квіткі можна будзе купіць на ўваходзе за 120 000 рублёў.

 

Прэміум – доступ на гасцявыя трыбуны “Прэміум” і ў тэхнічны парк 16-17 жніўня. Колькасць квіткоў абмежаваная, кошт 250 000 беларускіх рублёў.

 

Квіткі ў продажы на сайце Ticketpro.by і ў салонах “Евросеть” і “Связной” па ўсёй Беларусі.