Гарадзенец выпіў для адвагі перад паездкай у ДАІ. Цяпер ён застанецца без правоў
Кур’ёзны выпадак з кіроўцам адбыўся ў Гродне.
Кур’ёзны выпадак з кіроўцам адбыўся ў Гродне.
Футбольны манеж з трыбунамі на 1000 гледачоў мае быць пабудаваны ва ўрочышчы “Пышкі” на месцы былога дзіцячага летніка “Юныя касманаўты”. Да 28 студзеня гарадзенцы могуць выказацца адносна гэтых планаў.
Цягам доўгага часу 53-гадовая гарадзенка Ларыса Форысь пазычала ў знаёмых буйныя сумы грошай нібыта дзеля развіцця бізнесу ў Расіі. Яна абяцала людзям вярнуць усё з вялікім працэнтамі, але насамрэч не збіралася нічога аддаваць, паведамілі ў прэс-службе Следчага камітэту.
Грамадзяніна Беларусі, які 8 студзеня вяртаўся з Польшчы дадому, затрымалі ў пункце пропуску ў Кузніцы. Стоячы ў чарзе на выезд з краіны, ён паводзіўся напышліва і нахабна, паведаміла прэс-сакратар Падляшскага аддзялення Памежнай службы Польшчы Катажына Здановіч.
Спецыяліст па камп’ютарнай анімацыі Алег Мініч, які зараз жыве ў Германіі, пачаў ствараць 3D-мадэль замка ў Навагрудку, заснаваную на гіпотэзах Міхася Ткачова і малюнках Віктара Сташчанюка. Як кажа сам аўтар, гэта пакуль што толькі чарнавыя рэндары, а да паўнавартаснай мадэлі, па якой можна было б паблукаць і паразглядаць з розных бакоў, яшчэ шмат працы.
Па паведамленнях сіноптыкаў, з Заходняй Еўропы на Беларусь рухаецца магутны цыклон, які ў першай палове тыдня прынясе з сабой моцны снег, парывісты вецер і галалёд.
Паніхіда па знакамітым музыку адбудзецца 12 студзеня, у дзень нараджэння Мулявіна. Сёлета песняру споўнілася б 75 год.
Чартарныя рэйсы па маршруце Анталія-Гродна-Анталія пачне ладзіць летам 2016 года авіякампанія “Белавія”, паведамляе Белта са спасылкай на Гродзенскі філіял “Белаэранавігацыі”.
Вечарам 8 студзеня ў прадзільным цэху №2 завода “Хімвалакно” прарвала газаправод. Персанал прадпрыемства паспеў хутка спыніць падачу газу і перавесці ўстаноўку палімерызацыі на рэзервовы электракацёл. На ліквідацыю наступстваў прарыву спатрэбілася каля шасці гадзін, паведамілі ў прэс-службе МНС.
Гэтым разам у нас атрымалася сапраўды зімовая, вельмі атмасферная фотападборка. Хочаце, каб і вашыя фота патрапілі ў рубрыку? Пазначайце іх хэштэгам #hrodnats! А таксама не забудзьце падпісацца на наш акаўнт у Instagram.