Выйшлі дзве новыя кнігі Віктара Саяпіна: прэзентацыя 2 кастрычніка

|

“Забытыя фабрыкі і заводы Гродна” і “Гродзенскія помнікі і скульптуры” – так называюцца дзве новыя кнігі краязнаўцы Віктара Саяпіна, якія на гэтым тыдні выйшлі ў выдавецтве “ЮрСаПрынт. Іх афіцыйная прэзентацыя адбудзецца 2 кастрычніка, але выданні ўжо даступныя ў выдавецтве, а таксама кнігарнях горада.

Новы сезон курсаў “Мовананова” ў Гародні адкрые Зміцер Вайцюшкевіч

|

29 верасня пасля летняга адпачынку ў Гародні зноў пачнуць працу курсы беларускай мовы – Мовананова.  Распачнецца сезон заняткамі на тэму “Адукацыя” і невялікім канцэртам  Зміцера  Вайцюшкевіча. Першыя заняткі курсаў пачнуцца ў панядзелак у 19.00 у кавярні “Салодкі пачастунак” (вул. Ажэшка 25, корпус 3).

Музыка гарадзенскіх вуліц: гурт Dzivasil

|

Музыкі этна-эмбіент трыа Dzivasil наведалі Гродна 14 верасня і прынялі ўдзел не толькі ў свяце сярэднявечнай і этнічнай музыкі, але і ў нашым відэапраекце “Музыка гарадзенскіх вуліц”.

“Зялёны форум” адбудзецца ў Гродне

|

У час Форума будуць абмеркаваныя актуальныя экалагічныя праблемы вобласці і прадстаўленыя значныя экалагічныя падзеі і кампаніі рэгіёну.

Вяртанне “Тутэйшых” і Хэлоўін у тэатры: рэпертуар Тэатра лялек на кастрычнік

|

У кастрычніку Тэатр лялек у Гродне парадуе дарослых гледачоў адноўленым пасля больш чым трох год перапынку культавым спектаклем “Тутэйшыя”, выдатнай прэм’ерай мінулага сезону “Фаўст. Сны” і чарговым Хэлоўінам са спектаклем “Вій”. Для дзяцей падрыхтавана таксама багата цікавага.

Гарадзенцы зноў выбяруць лепшыя фільмы Манхэтанскага фестывалю кароткаметражнага кіно

|

26 і 27 сентября 2014 ў кінатэатры “Чырвоная зорка” пройдуць конкурсныя паказы найбольш маштабнага ў свеце прагляда кароткаметражак — Манхэтанскага фестывалю кароткаметражнага кіно. Фестываль завітае ў Гродна ўжо чацвёрты раз.

У Гродне міліцыя затрымала моладзевую актывістку

|

Міліцыя затрымала грамадскую актывістку Вольгу Крапоціну 19 верасня. Затрыманне адбылося ў цэнтры Гродна каля крамы “Баторыя”, паведамляе Праваабарончы цэнтр “Вясна”.

Гарадзенскі заапарк запрашае на свой дзень нараджэння

|

Свята з нагоды Дня нараджэння гарадзенскага заапарка пройдзе ў нядзелю 21 верасня з 11.00 да 14.30. Праграма свята – ніжэй.

На Савецкай пройдзе першы ў Гродне канцэрт на балконе

|

У суботу 20 верасня на вуліцы Савецкай у Гродне пройдзе канцэрт “Музыка ў старым горадзе”. Папулярныя матывы на акардэоне, баяне і саксафоне выканаюць таленавітыя музыкі – лаўрэаты беларускіх і міжнародных конкурсаў. Сцэнай стануць балконы будынка на Савецкай, 10 (Адміністрацыя Ленінскага района).

У Гродне пройдзе дыскусія польскіх і беларускіх гісторыкаў пра верасень 1939

|

“Верасень 1939 года і яго наступствы ў памяці беларусаў і палякаў” – дыскусія пад такой назвай пройдзе ў Гродне ў нядзелю 21 верасня. У ёй будуць прымаць удзел гісторыкі з Беларусі і Польшчы. Пра гэта паведаміў “Твайму стылю” консул Генеральнага консульства Польшчы ў Гродне Веслаў Раманоўскі.