У Гродне міліцыя затрымала моладзевую актывістку

|

У Вольгі Крапоцінай забралі 17 улётак з тэкстам “Вярніце Крым Украіне”, а яе саму павезлі ў аддзяленне міліцыі па вуліцы Гараднічанскай. Туды ж неўзабаве прыехалі журналісты. Праваабаронца Уладзімір Хільмановіч хацеў прайсці ў пастарунак разам з затрыманай, але яго туды не пусцілі. Вольгу Крапоціну чакалі дзве гадзіны, за гэты час міліцыянты склалі пратакол яе апытання. Адразу Крапоціну не выпусцілі, а павезлі па месцы жыхарства – там у інтэрнаце быў праведзены агляд памяшкання. Ніякай друкаванай прадукцыі выяўлена не было, але міліцыянты забралі ў пакоі ноўтбук, які не належаў Крапоцінай.