На Гарадзеншчыне забаранілі начны продаж слабага алкаголю

|

Гарадзенскі аблвыканкам яшчэ ў сакавіку прыняў рашэнне забараніць продаж піва і слабага алкаголю (до 7% спірту) ў Гродне, Лідзе і Слоніме з 23.00 да 9.00, а на тэрыторыі рэшты вобласці – з 22.00 да 9.00. Яно ўступіла ў сілу на гэтым тыдні.

“Нёман” – чэмпіён! Гарадзенцы на “Чыжоўка-Арэне” заваявалі Кубак

|

У шостым матчы фінальнай серыі гарадзенскі “Нёман” перамог “Юнацтва” 2:1. Такім чынам канчатковы лік у серыі – 4:2. “Нёман” паўтарыў мінулагодняе дасягненне і ў пяты раз стаў чэмпіёнам Беларусі.

Гарадзенскі драмтэатр пакажа эксперыментальны спектакль “Двойчы два”

|

Спектакль “Двойчы два” гэта спроба “іншага” акцёрскага існавання на сцэне і “іншых” узаемаадносін з гледачом. Гарадзенцы змогуць пабачыць яго 13 красавіка ў 19.00 на малой сцэне Драмтэатра.

Гродна ў Instagram: 31 сакавіка – 6 красавіка 2014

|

“Твой стыль” пачынае новую серыю. Кожную нядзелю мы будзем выбіраць і публікаваць здымкі, зробленыя карыстальнікамі Instagram у Гродне і ваколіцах цягам мінулага тыдня.

Хакейны “Нёман” ізноў перамог “Юнацтва” і цяпер за крок да Кубка

|

У пятым матчы фінальнай серыі гарадзенскі “Нёман” дома перамог мінчукоў 3:1 і зрабіў лік у серыі 3:2. Калі каманда пераможа ў наступным матчы, то ўжо ў панядзелак 7 красавіка чарговы раз стане чэмпіёнам.

Чацвёртая “Мова Нанова Гародня” пройдзе на Будзёнага і будзе прысвечана птушкам

|

У сувязі са з’яўленнем у лютэранскай кірсе аргану, наступны занятак адбудзецца 7 красавіка ў 19.00 па адрасе вул. Будзёнага, 48а-63. Яго тэма – “Птушкі”.

У нядзелю ў Гродне пацяплее да +18

|

На выходныя “Гроднааблгідрамет” прагназуе малавоблачнае надвор’е без ападкаў.

Сёння ў Гродне адкрыецца выстава маладых беларускіх мастакоў “ART-ПАНАРАМА”

|

Выстава “ART-ПАНАРАМА. Маладыя мастакі Беларусі” адкрываецца 4 красавіка ў 16.00 у Сенатарскай зале Новага замка.

Махляры рассылаюць жыхарам Гарадзеншчыны і Брэстчыны смс з Аўстрыі ды Сьера-Леонэ

|

Некаторыя беларускія абаненты мабільнай сувязі атрымалі 3 красавіка паведамленні тыпу “Здравствуйте, позвоните мне срочно 0043820894116” або “Добры дзень, пазваніце мне тэрмінова 0023221340696”. Пазваніўшы на гэтыя нумары, можна было страціць частку грошай з рахунку.

Гарадзенцы змогуць пасадзіць лес ля Скідзеля

|

У межах акцыі “Тыдзень леса”, у суботу 5 красавіка, любы жадаючы зможа бясплатна дабрацца да тэрыторыі Скідзельскага лясгаса і пасадзіць там дрэва.