У Старым замку адкрыецца выстава “Беларусь у Першай сусветнай вайне”
Выстава “Беларусь у Першай сусветнай вайне” адкрыецца ў Старым замку ў Гродне ў чацвер 11 снежня. Наведнікі пабачаць мноства цікавых экспанатаў: элементы формы ваюючых бакоў, вайсковы рыштунак, зброю і фотаздымкі, а таксама шмат іншага, што складзе цікавы расказ пра тую амаль забытую вайну.