У Гродне прайшоў “Вольны кірмаш”. Хутка наступны

|

Арганізатары акцыі, якая прайшла 7 снежня ў антыкавярні “Живое время“, імкнуліся такім чынам паказаць, што рэчы можна не толькі купляць, але імі можна і мяняцца.

 

Гэта і грошы эканоміць і змяншае забруджанне навакольнага асяроддзя непатрэбнымі больш рэчамі.

 

Першы “вольны кірмаш” (фрымаркет) быў арганізаваны ў 2004 годзе ў ЗША.

 

З таго часу такога кшталту акцыі часта ладзяцца ў многіх гарадах ЗША і Еўропы.

 

У хуткім часе падобны кірмаш плануюць правесці ў Гродне і сталыя людзі – слухачы “Універсітэту Залатога Веку“.