Год таму не стала Зміцера Іваноўскага

|

Гарадзенцы помняць Зміцера не толькі як таленавітага мастака, але і як чалавека, які заўсёды прыходзіў на дапамогу тым, хто меў у гэтым патрэбу.

 

Ён бараніў правы прапрымальнікаў і за гэта трапляў у міліцэйскія пастарункі.

 

Ён не баяўся казаць праўду – і трапляў у чорныя спісы, з-за якіх у апошнія гады жыцця быў пазбаўлены магчымасці выстаўляць свае працы.  

 

Першая за апошнія гады публічная выстава твораў мастака адбылася толькі пасля яго смерці…

Ён стаў адным з пачынальнікаў гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” і некалькі год запар вучыў сталых гарадзенцаў асновам мастацтва.

 

Памяць пра Зміцера назаўжды застанецца ў сэрцах тых, хто ведаў яго.