Дзеці з інваліднасцю пакажуць у Гродне мюзікл “Брыдкае качаня”

|

Мюзікл “Брыдкае качаня”, напоўнены надзеяй і барацьбой, раскажа пра тое, як дзіця з цяжкай хваробай хоча быць прынятым людзьмі і ператварыцца з брыдкага качаняці ў прыгожага лебедзя. Гледачоў чакаюць яркая пастаноўка з вакалам, харэаграфіяй і маляўнічымі дэкарацыямі ды касцюмамі.

 

Знакамітую казку Андэрсэна перапрацавалі і паклалі на музыку валанцёры. Яны ж займаліся спевам і тэатральным майстэрствам са сваімі падапечнымі. Касцюмы дзецям шылі бацькі. А самі артысты рыхтаваліся да прэм’еры больш за паўгода.

 

На час прадстаўлення ў кірсе адкрыецца кірмаш-продаж сувеніраў і навагодніх вырабаў, зробленых рукамі дзяцей з інваліднасцю. У якасці падзякі за канцэрт жадаючыя могуць прынесці артыстам цацкі і канцылярскія тавары.

 

Спектакль пакажуць 6 снежня ў 14.00 па адрасе вул. 1 Мая, 5 (кірха).