Постаці 2: Юрась Мацко

|

Гродна па праву называюць кавальскай сталіцай Беларусі. У нашым горадзе налічваецца больш за 40 кавальскіх майстэрняў. Гэта амаль у два разы больш, чым у Менску. 

 

Знаёмцеся з адным з самых вядомых гарадзенскіх кавалёў Юрасём Мацко.


Юрась Мацко, Гародня

 

Чалавек, якога не пужаюць ні агонь, ні дым, ні трываласць жалеза. З творчасцю каваля Юрася Мацко знаёмыя вельмі многія гарадзенцы: нямала будынкаў у горадзе ўпрыгожана яго каванымі балконамі, кратамі, карнізамі, кранштэйнамі. Уласна яму выпала адказная праца рэстаўрацыі каваных элементаў гарадзенскіх касцёлаў – Бернардынскага і Езуіцкага, а таксама рэстаўрацыя ўязной брамы дома купца Мураўёва.

 

Брэндам творчасці каваля з’яўляецца беларускасць, пра што сведчыць перапляценне хрысціянскіх і паганскіх матываў у многіх яго працах. Адной з галоўных адметнасцей працы майстра з’яўляецца выпрацоўка нацыянальнага беларускага стылю ў кавальстве.

 

     
 

“Постаці 2” – гэта праект, створаны сябрамі і валанцёрамі грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” пры падтрымцы Грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі”. Мэта праекта – папулярызацыя беларускай культурнай і гістарычнай спадчыны. Першая частка “Постацей” з’явілася ў 2010 годзе. Матэрыялы таго дыска дыступныя для прагляду на блогу праекта.

 
     

 

Глядзіце таксама:


Постаці 2: Алесь Сураў

 

Постаці 2: Зміцер Вайцюшкевіч

 

Постаці 2: Ала Клемянок (Страшынская)

 

Постаці 2: Юры Качук

 

Постаці 2: Віктар Шалкевіч

 

Постаці 2: Сяргей Чыгрын

 

Постаці 2: Тамара Вяршыцкая


Постаці 2: Алесь Краўцэвіч


Постаці 2: Аляксей Пяткевіч


Постаці 2: Алег Жугжда


Постаці 2: Данута Бічэль

 

Фота ggau.by