Чакаем аўтара юбілейнага каментара ў “Тваім стылі”

|

Чалавека, які дашле двухтысячны каментар, чакае фірмовая кашулька ад рэдакцыі “Твайго стылю”. Па нашых прагнозах, юбілейная падзея здарыцца ўжо на наступным тыдні! Не змарнуйце шанс!

Зміцер Вайцюшкевіч: развагі пра каханне

|

Калі і ў каго ўпершыню закахаўся Зміцер Вайцюшкевіч? Ці верыць ён у каханне з першага погляду? Слухайце чарговы выпуск “Амурных гісторый” на Радыё “Твой стыль”.

Каханне ёсць! З Днём Святога Валянціна!

|

Рэдакцыя «Твайго стылю» віншуе ўсіх сваіх аўтараў, чытачоў, слухачоў ды гледачоў са святам кахання! Няхай гэтае светлае пачуцце заўсёды будзе разам з вамі, дае натхненне, сілы, веру. Таму – кахайце і не расчароўвайцеся ў каханні!

А пакуль – слухайце радыёрэпартаж пра незвычайныя гісторыі кахання гарадзенцаў!

СтылёвыЯ аўтары – новая рубрыка ў «Тваім стылі»

|

Яны маюць свой адметны стыль, сваё арыгінальнае бачанне таго, што іх акружае. Яны маладыя ды амбітныя, адкрытыя для спрэчак ды дыскусій па розных пытаннях. Кожны тыдзень у «Тваім стылі»  – спецпраект СтылёвыЯ аўтары! Знаёмся, чытай, спрачайся!

Вызначыліся лепшыя рэпарцёры месяца ў “Тваім стылі”

|

Аўтараў лепшых матэрыялаў, змешчаных у студзені на старонках інтэрнэт-праекту “Твой стыль” вызначалі аўтарытэтныя беларускія журналісты Сяргей Астраўцоў і Наталля Якавенка

Нефармальная фотасесія

|

Для сваёй фотасерыі аўтарка ТС Волька Філіповіч выбрала незвычайную мадэль, адправілася з ёй у дзіўнае месца і фатаграфавала з нечаканых ракурсаў.

Дзе і як адпачыць 25 – 31 снежня

|

Для аматараў кіно У кінатэатры «Кастрычнік»: «Пікап: Флірт без правілаў» (рамантычная камедыя, Расія**) – 25, 26, 27 снежня ( 11.00, 13.00, 15.00, 17.00, 19.00, 21.00 (падоўжаны). Дзецям: «Навагодняя ноч» – 26, 27 снежня (10.30).Стэрэазала ў фармаце 5D (11 праграм) – кожны дзень з 10.00 да 21.00. Тэл.: 53-19-42.   У кінатэатры «Чырвоная зорка» «Аватар» (фантастычны […]

ДТЗ з трагічнымі наступствамі

|

Учора каля вёскі Юшкавічы Свіслацкага раёну кіроўца аўтамашыны «Рэно», выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з аўтамашынай «ГАЗ-53».

«Будзьма!» збірае сяброў — выйграй запрашэнне на святочную імпрэзу

|

Агульнанацыянальная грамадская кампанія «Будзьма беларусамі» святкуе першую гадавіну дзейнасці. Для партнёраў і сяброў кампаніі адбудзецца канцэрт-шоў, у якім возьмуць удзел знакавыя асобы беларускай культурнай прасторы – Рыгор Барадулін і Уладзімір Някляеў, Лявон Вольскі і Зміцер Вайцюшкевіч, «IQ-48” і «Детидетей», Севярын Квяткоўскі і Анка Упала і шэраг іншых.

Фотапогляд Яўгена Здановіча

| Без катэгорыі

Спатканне каля фантану прызначаюць не толькі людзям…