Літоўскі памежнік прастрэліў нагу беларускаму кантрабандысту
Парушальнік беларуска-літоўскай мяжы паспрабаваў адняць у супрацоўніка памежнай службы зброю і быў паранены.
Парушальнік беларуска-літоўскай мяжы паспрабаваў адняць у супрацоўніка памежнай службы зброю і быў паранены.
Выстава “Сімфонія душы” адкрыецца 14 сакавіка ў Гродзенскай выставачнай зале.
Цягам тыдня з таго моманту, калі петыцыя з’явілася на change.org, яе падпісала ўжо больш за 3000 чалавек. Яе аўтары паставілі мэту сабраць 5000 подпісаў. Тым часам “Твой стыль” падрыхтаваў мапу “акупацыі” горада кіёскамі “Табак”.
10 сакавіка Ядзвіга Скарабагатая заваявала медаль у лыжных гонках на 15 км класічным стылем сярод жанчын з парушэннямі зроку (класс В2) на Паралімпіядзе-2014 у Сочы.
Па выніках маніторынгу пешаходаў, якія перасоўваюцца праз беларуска-польскую мяжу у “Брузгах”, каля 10% грамадзян спрабуюць сэканоміць, пераносячы праз зялёны калідор камерцыйныя партыі тавару, паведамляе АНТ.
“Новая Еўропа” і “Твой стыль” пры падтрымцы Амбасады Вялікабрытаніі ладзіць у Гродне публічную лекцыю Чарльза Гранта з брытанскага Цэнтра еўрапейскіх рэформ.
Песня “Grodno in the moonlight” упершыню з’явілася ў 1994 годзе на альбоме “Squeeze This!” гурта “Those Darn Accordions”. Калі верыць YouTube, гурт і дагэтуль яе паспяхова выконвае на канцэртах.
У нядзелю 9 сакавіка ў гарадзенскай Катэдры пачнецца выстава паштовак “Вялікдзень з беларускай паэзіяй”, падрыхтаваных валанцёрамі партала Grodnensis.by. Выстава складаецца з ілюстрацый да 18 вершаў беларускіх паэтаў пра Вялікдзень.
10 гарадзенцаў звярнуліся ў міліцыю яшчэ ў ліпені 2012 года. Ва ўсіх з прыпаркаваных на вуліцы Болдзіна іншамарак зніклі фірмовыя лагатыпы.
Па ініцыятыве ДАІ новая схема асвятлення з’явілася на ўездзе ў Гродна з мінскага кірунку.